Алесь Змагар
Алесь Змагар лац. Aleś Zmahar | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Аляксандар Яцэвіч |
Нарадзіўся | 1 кастрычніка 1903 |
Памёр | 1995 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, драматург, перакладнік |
Мова | беларуская мова |
Алесь Змагар (сапр. Аляксандар Яцэвіч; 1 кастрычніка 1903, в. Цароўка, Слуцкі павет, Менская губэрня) — 1995, Флорыда, ЗША) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну. Сябар Літаратурнай сустані «Баявая Ўскалось»[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 1 кастрычніка 1903 году ў в. Цароўка Слуцкага павету Менскай губэрні. Брат (па маці) пісьменьніка Янкі Золака. Пасьля сканчэньня народнай школы ў 1914 годзе прадоўжыў вучобу ў Слуцкай клясычнай гімназіі. Друкаваў вершы ў гімназічным часопісе «Прамень».
У лістападзе 1920 году разам з бацькам удзельнічаў у Слуцкім збройным чыне, за што бацька быў расстраляны бальшавікамі, а сам Змагар асуджаны на 2 гады зьняволеньня. Уцёк зь месца зьняволеньня. Прыехаў у Менск. Дзякуючы дапамозе пісьменьніка Рыгора Мурашкі Змагару ўдалося пазьбегнуць перасьледу ўладаў. У 1925—30 гадах вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні Менскага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту. Пасьля сканчэньня вучобы настаўнічаў на станцыі Радашкавічы.
У часы нямецкай акупацыі працаваў журналістам у рэдакцыі «Беларускай газэты». Потым настаўнічаў, быў інспэктарам беларускіх школ у Радашкавіцкім, Лідзкім, Шчучынскім паветах. Як паэт і публіцыст актыўна выступаў на старонках друку. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу (27.6.1944, Менск).
У 1944 годзе выехаў зь Беларусі. Жыў у Аўстрыі, дзе браў удзел у арганізацыі беларускіх школ. З 1949 году ў Францыі. Узначальваў эмігранцкую арганізацыю «Беларускі вызвольны рух», удзельнічаў у выданьні часопісаў «Баявая Ўскалось» і «За волю». У 1956 годзе эміграваў у ЗША. Жыў у Кліўлэндзе, дзе выдаваў газэту «Незалежная Беларусь». Быў старшынём Галоўнай управы Беларускага вызвольнага руху.
Апошнія гады правёў у Флорыдзе. Памёр у 1995 годзе.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вызвольныя шляхі = The paths of liberation. — Кліўленд: выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1965. — 63 с.
- Да згоды: Вершы = To an agreement: Byelorussian Verses. — Кліўленд: выдавецтва Літаратурнай Сустані «Баявая Ўскалось», 1962. — 64 с.
- Да згоды: Вершы. [Выд. 2]. — Кліўленд: выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1962. — 63 с.
- Дзень Маці: П’еска. — Кліўленд, 1964. — 5 с.
- Змагарны шлях. — Кліўленд, 1962. — 3 с (п’еса-мантаж)
- Лесавіка: Апавяданьні. — Клевэланд: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1973. — 65 с.
- Мае ўспаміны. — ЗША: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1985. — 128 с.
- Рэпка: Казачны абразок. — Лінц, 1946. — 19 с.
- Случчакі: Апавяданьне. — Зальцбург, Аўстрыя: выданьне аўтара, 1947. — 24 с.
- Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 1. Край дзіваў, сьпеваў і красы: 1 st Part. St. Petersburg. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1986. — 366 с.
- Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 2. Незалежнасьць = Independence. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1988. — 398 с.
- Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 3. Да зброі = With Arm. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1986. — 338 с.
- Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 4. Пад сьцягам Пагоні. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1986. — 346 с.
- Вершы. / Укладаньне, прадмова, біяграфічны даведнік: Барыса Сачанкі // Туга па радзіме. Паэзія беларускай эміграцыі : анталёгія. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 188—191. — ISBN 5-340-01086-6.
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блаславі, матуля! // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1962. — № 4. — сьнежань. — С. 28—30.
- Вершы // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1960. — № 1. — С. 23—28; 1960. — № 2. — чэрвень. — С. 27.
- Вершы // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1965. — № 7. — С. 30.
- Два вершы // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1979. — № 23. — С. 5.
- І было ўвосень / А. Валошка // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1961. — № 2. — сьнежань. — С. 13
- Лесавікі // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1961. — № 2. — чэрвень. — С. 21—26, 28.
- Мітрапаліт Андрэй і вуніяты / А. Яцэвіч // Беларускі Голас. — 1982. — № 305. — С. 3.
- Над магілай // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1964. — № 6. — С. 26.
- На лекцыі беларускае літаратуры ў БДУ ў 1929 годзе // Моладзь. — 1952. — № 27. — С. 3—5.
- Папугай // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1963. — № 5. — С. 20.
- Песьня // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1965. — № 8. — С. 33.
- Смуткам плешчуць хвалі // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1962. — № 4. — сьнежань. — С. 11.
- То быў млаўны дваццаты год // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1961. — № 2. — сьнежань. — С. 19.
- Харватка // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1967—1968. — № 10—11ю — сьнежань—сакавік. — С. 14.
- Янг Пунг // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1979. — № 23. — С. 19.
Песьні на вершы Алеся Змагара
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бард Андрэй Мельнікаў напісаў музыку на вершы Алеся Змагара: «Слуцкія палкі» (1990)[2], «Родны край, матуля дарагая» (1991)[3], «Па палетках слуцкай стараны каханай»[4], «Я сын таго краю» (1996)[5], «Лістапад» (1996)[5], «Сынкі мае» (1996)[5], «Бацьку» (1996)[5]. На верш «Я — сын таго Краю» таксама выпусьціў адноўлены «Белы легіён» ў 2020 годзе ў складанцы «Сонца Перамогі»[6].
У 2018 годзе гурт «The Superbullz» выпусьціў самотнік «Не стрымаць» на словы Алеся Змагара да 101-й гадавіны абвяшчэньня Беларускае Народнае Рэспублікі[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ slounik.org: Яцэвіч Аляксандар
- ^ Андрэй Мельнікаў — Слуцкія палкі (верш А.Змагара) — YouTube
- ^ Андрэй Мельнікаў — Родны край, матуля дарагая (1991) — YouTube
- ^ Па палетках слуцкай стараны каханай. Андрэй Мельнікаў. — YouTube
- ^ а б в г Андрэй Мельнікаў — Шлях (1996) Full Album — YouTube
- ^ 17. Я Сын Таго Краю — YouTube
- ^ THE SUPERBULLZ — Не стрымаць! Адзначым Дзень Волі 2019 разам! — YouTube
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Алесь Змагар. Мой жыцьцяпіс // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1999. С. 201—213. // на pawet.net
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны). — ISBN 978-985-7007-43-1