Перайсьці да зьместу

Агнешка Голянд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Агнешка Голянд
па-польску: Agnieszka Holland
Дата нараджэньня 28 лістапада 1948(1948-11-28)[1][2][3][…] (75 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэрка, сцэнарыстка, тэатральны рэжысэр, пісьменьніца, рэжысэрка
Месца працы
Сябра ў Stefan Batory Foundation[d][6], Польская кінаакадэмія[d], Olga Tokarczuk Foundation[d] і Czech Film and Television Academy[d][7]
Бацька Henryk Holland[d]
Маці Irena Rybczyńska-Holland[d]
Дзеці Катажына Адамік[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0002140
Подпіс Выява аўтографу

Агнешка Ірэна Голянд (па-польску: Agnieszka Irena Holland; нар. 28 лістапада 1948, Варшава) — польская рэжысэрка кіно і тэатру, кінасцэнарыстка, акторка, прадстаўніца плыні маральнага неспакою. Дама Ордэну адраджэньня Польшчы (II і IV клясы), старшыня Эўрапейскай кінаакадэміі.

Бацькі, журналісты Генрык Голянд і Ірэна з дому Рыбчынскіх, разьвяліся ў 1959 року. Праз два гады бацька Агнешкі, арыштаваны ў падазрэньні здрадзе дзяржаве, учыніў самагубства. Ірэна выйшла замуж другі раз за іншага журналіста.

Скончыла агульнаадукацыйны ліцэй імя Стэфана Баторыя ў Варшаве. У 1966—1971 роках навучалася на факультэце кіно і тэлевізіі(d) Акадэміі сцэнічнага майстэрства ў Празе (Чэхаславаччына), дзе брала ўдзел у студэнцкіх штрайках. Пасьля здушэньня выйшла замуж за славацкага студэнта Ладзіслава Адаміка.

Вярнуўшыся ў ПНР, спачатку працавала разам з Андрэем Вайдам. Першым самастойным творам стаў кароткамэтражны фільм «Вечар у Абдана» (1975). У 1978 року напісала сцэнар да фільму Вайды «Без анэстэзіі», які атрымаў «Залатых львоў» Фэстывалю польскіх мастацкіх фільмаў.

Пасьля ўвядзеньня ў Польшчы ваеннага стану была вымушаная эміграваць у Францыю і Фэдэратыўную Нямеччыну, дзе таксама працавала з Андрэем Вайдам і рабіла ўласныя стужкі. Муж з дачкой Касяй застаўся ў Польшчы. Пазьней яны змаглі сустрэцца ў Францыі, аднак шлюб распаўся.

У 1993 року выехала ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. У Польшчу вярнулася ў 2007.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]