Агнешка Голянд
Агнешка Голянд | |
| па-польску: Agnieszka Holland | |
| Дата нараджэньня | 28 лістапада 1948[1][2][3][…] (77 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | кінарэжысэрка, сцэнарыстка, тэатральны рэжысэр, пісьменьніца, рэжысэрка |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Fundacja im. Stefana Batorego[d][7], Польская кінаакадэмія, Olga Tokarczuk Foundation[d] і Česká filmová a televizní akademie[d][8] |
| Бацька | Henryk Holland[d] |
| Маці | Irena Rybczyńska-Holland[d] |
| Дзеці | Катажына Адамік[d] |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0002140 |
| Подпіс | |
Агнешка Ірэна Голянд (па-польску: Agnieszka Irena Holland; нар. 28 лістапада 1948, Варшава) — польская рэжысэрка кіно і тэатру, кінасцэнарыстка, акторка, прадстаўніца плыні маральнага неспакою. Дама Ордэну адраджэньня Польшчы (II і IV клясы), старшыня Эўрапейскай кінаакадэміі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бацькі, журналісты Генрык Голянд і Ірэна з дому Рыбчынскіх, разьвяліся ў 1959 року. Праз два гады бацька Агнешкі, арыштаваны ў падазрэньні здрадзе дзяржаве, учыніў самагубства. Ірэна выйшла замуж другі раз за іншага журналіста.
Скончыла агульнаадукацыйны ліцэй імя Стэфана Баторыя ў Варшаве. У 1966—1971 роках навучалася на факультэце кіно і тэлевізіі(d) Акадэміі сцэнічнага майстэрства ў Празе (Чэхаславаччына), дзе брала ўдзел у студэнцкіх штрайках. Пасьля здушэньня выйшла замуж за славацкага студэнта Ладзіслава Адаміка.
Вярнуўшыся ў ПНР, спачатку працавала разам з Андрэем Вайдам. Першым самастойным творам стаў кароткамэтражны фільм «Вечар у Абдана» (1975). У 1978 року напісала сцэнар да фільму Вайды «Без анэстэзіі», які атрымаў «Залатых львоў» Фэстывалю польскіх мастацкіх фільмаў.
Пасьля ўвядзеньня ў Польшчы ваеннага стану была вымушаная эміграваць у Францыю і Фэдэратыўную Нямеччыну, дзе таксама працавала з Андрэем Вайдам і рабіла ўласныя стужкі. Муж з дачкой Касяй застаўся ў Польшчы. Пазьней яны змаглі сустрэцца ў Францыі, аднак шлюб распаўся.
У 1993 року выехала ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. У Польшчу вярнулася ў 2007.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Agnieszka Holland // filmportal.de — 2005.
- ↑ Agnieszka Holland // FemBio database (ням.)
- ↑ Agnieszka Holland // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Evidence zájmových osob StB
- ↑ https://www.novinky.cz/clanek/kultura-filmy-serialy-agnieszka-holland-dlouho-jsem-nechapala-proc-mam-byt-na-zidovsky-puvod-hrda-40540414
- ↑ https://web.archive.org/web/20120120210824/http://www.batory.org.pl/en/about_the_foundation/council_and_board
- ↑ https://www.ceskylev.cz/cz/o-cfta/akademici — Česká filmová a televizní akademie.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Агнешка Голянд (анг.) на сайце IMDb
- Агнешка Голянд у базе Filmweb
- Агнешка Голянд у базе filmpolski.pl
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 28 лістапада
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Выпускнікі Акадэміі сцэнічнага майстэрства (Прага)
- Узнагароджаныя залатым мэдалём «За заслугі ў культуры Глёрыя Артыс»
- Кавалеры ордэна княгіні Вольгі III ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «За заслугі» (Чэхія)
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
- Узнагароджаныя крыжам афіцэрскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Фільмы Агнешкі Голянд
- Сябры Польскай кінаакадэміі
- Сябры Польскай акадэміі ведаў
- Польскія кінарэжысэры
- Польскія тэлерэжысэры
- Польскія тэатральныя рэжысэры
- Польскія сцэнарысты
- Польскія перакладчыкі
- Кавалеры ордэна княгіні Вольгі