Ігар Войніч
Тэма гэтага артыкула, магчыма, не адпавядае крытэрам значнасьці Вікіпэдыі.
|
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Ігар Яўгенавіч Войніч | |
Дата нараджэньня | 1965 |
---|---|
Грамадзянства | Беларусь |
Прафэсія | гітарыст, клявішнік |
Навуковая сфэра | музыка і філялёгія |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1991— |
Інструмэнты | гітара, бас-гітара, клявішныя інструмэнты, віялянчэль |
Гурты | «Камэлот» |
Ігар Яўгенавіч Войніч (нарадзіўся ў 1965 годзе) — беларускі музыка, разам з Алесем Кішкіным, Зьмітром Сідаровічам і Валянцінам Агеевым заснавальнік гурту «Камэлот».
Біяграфія і творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па адукацыі — філёляг. У 2002 годзе абараніў дысэртацыю па тэме "Творчасьць Сільвестра Косава ў літаратурным працэсе на Беларусі 30-х гг. XVIІ ст."[1]. Кандыдат філялягічных навук. Граў на гітары, бас-гітары, клявішных інструмэнтах, а часам сядаў за віялянчэль. Напісаў музыку некалькіх сумесных зь іншымі ўдзельнікамі гарту песень, што выйшлі на першым CD, а «Песьню Вартавога ратніка» аднаасобна — і музыку, і тэкст. Асноўная роля Войніча ў першым і другім складзе гурту палягала на сачыненьні аранжыровак. Пасьля творчых разыходжаньняў паміж Басаем і Зьмітром Сідаровічам у 1996 годзе Войніч прыняў бок Басая. Некалькі наступных гадоў Войніч і Басай, набраўшы ў гурт новых музыкаў, пад назвай «Камэлот» далі некалькі дзясяткаў канцэртаў, нават запісалі на дэма новую праграму выключна зь песень Войніча. Зьезьдзілі з канцэртамі ў Польшчу і Данію. Войніч выкладаў польскую літаратуру на філялягічным факультэце БДУ. У 2002 годзе Войнічу не падоўжылі кантракт працы ва ўнівэрсытэце. Адной з прычын была гістарычная і, адпаведна, палітычная ангажаванасьць гарту. «Камэлот» канчаткова быў пазбаўлены рэпэтыцыйнай базы і перастаў увогуле выступаць.
У 2007 годзе Сідаровічам разам з Войнічам рабілася спроба аднавіць калектыў. Але апошні ў канцы году, згодна з паведамленьнямі польскай прэсы, выехаў у Польшчу. Працаваў няштатным апэратарам тэлеканалу «Белсат».
Ігар Войніч працяглы час выкладаў музыку й інфарматыку ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Творчасць Сільвестра Косава ў літаратурным працэсе на Беларусі 30-х гг. XVIІ ст. : Аўтарэф. дыс....канд. філал. навук ; Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — Мінск: Б. в., 2002. — 17 с.