Алесь Кішкін
Выгляд
Алесь Кішкін | |
Месца вучобы | |
---|---|
Занятак | музыка, сьпявак |
Сябра ў | Камэлот (гурт) |
Але́сь Кі́шкін — беларускі музыка, адзін з заснавальнікаў гурта «Камэлот» (разам з Ігарам Войнічам, Зьмітром Сідаровічам і Валікам Агеевым). Граў на сола-гітары, разнастайных духавых інструмэнтах (дудкі, флейты, клярнэт) а тасама на экзатычных, кшталту кокле (іх чуваць у песьні «Дуда, Лютня ды Бубен»). Закончыў журналістцкі факультэт БДУ. Напісаў музыку да найбольш рамантычных песень гурта. Пасьля запісу першага альбома гурта і сваркі Сідаровіча з Басаем заявіў, што граць разам адказваецца. Усе гэтыя гады трымаў сваё слова, нягледзячы на многія прапановы іншых удзельнікаў гурта сыграць разам ці зрабіць які-небудзь музычны праект.