Іван Шчэрба
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шчэрба.
Іван Шчэрба | |
Міністар транспарту і камунікацыяў Беларусі | |
---|---|
26 чэрвеня 2009 — 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Уладзімер Сасноўскі |
Наступнік: | Анатоль Сівак |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1956 в. Паднеўкі, Барысаўскі раён, Менская вобласьць, БССР |
Іва́н Іва́навіч Шчэ́рба (нар. ў 1956, в. Паднеўкі Барысаўскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар транспарту і камунікацыяў Беларусі (2009—2012).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Паднеўкі Барысаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі.
З 1974 году — працаўнік саўгасу, пасьля служба ў войску.
У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спэцыяльнасьць — таваразнаўства і арганізацыя гандлю харчовымі таварамі).
1980—1985 — праца на прадпрыемствах Мінгандлю БССР.
1985—1993 — на прадпрыемствах Беларускай чыгункі.
1993—2005 — намесьнік начальніка ўправы зьнешнеэканамічных сувязяў, начальнік управы транспартнай палітыкі, начальнік аддзелу транспартнай палітыкі, начальнік управы дарожна-транспартнай палітыкі, начальнік аддзелу транспартнай палітыкі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь.
У 2002 г. скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (спэцыяльнасьць — дзяржаўнае кіраўніцтва).
2005—2006 — начальнік управы транспарту і сувязі Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 30 сьнежня 2006 году — намесьнік міністра транспарту і камунікацыяў.
З 26 чэрвеня 2009 году — міністар транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь.
27 студзеня 2011 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (рас.)