Іван Штэйнер
Іван Штэйнер | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 верасьня 1953 (71 год) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, літаратуразнаўца |
Узнагароды |
Іван Фёдаравіч Штэйнер (літаратурны псэўданім Іван Прылуцкі) (10 верасьня 1953, в. Беражное, Столінскі раён — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык, пісьменьнік, краязнавец.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта ў 1975 годзе. Працаваў дырэктарам школы, мэтадыстам абласнога Інстытуту ўдасканаленьня настаўнікаў.
З 1978 году ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Францыска Скарыны. Закончыў асьпірантуру, абараніў кандыдацкую (1982) і доктарскую (1994) дысэртацыі па гісторыі і тэорыі баляды і славянскіх паэтычных узаемасувязях. З 1983 году — загадчык катэдры беларускай літаратуры. У 1995 атрымаў вучонае званьне прафэсара, у гэтым жа годзе абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі навук Эўразіі.
Навуковая і творчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мае больш за 200 навуковых прац, з якіх звыш 20 манаграфій і калектыўных зборнікаў, 4 мэтадычныя дапаможнікі, 1 вучэбны дапаможнік з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дваццаць пяць гадоў зьяўляецца галоўным рэдактарам навуковага зборніку «Беларуская літаратура». Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным ўдзеле падрыхтаваны цыкл кніг, прысьвечаных культуры Мазыра, Сьветлагорска, Рэчыцы (апошнія — да Рэспубліканскага сьвята «Дажынкі»). Звыш 25 гадоў узначальвае навукова-пэдагагічную школу «Рэгіянальны, агульнанацыянальны і агульначалавечы ўзроўні ў літаратуры і фальклоры: духоўная спадчына беларусаў у сусьветным кантэксьце».
За пэрыяд 2000—2008 гг. пад яго кіраўніцтвам былі падрыхтаваны і абаранілі кандыдацкія дысэртацыі 8 асьпірантаў. Навуковыя работы яго асьпірантаў Ю. Я. Сальнікавай. (2000) і М. М. Воінавай-Страха (2007) былі прызнаны лепшымі навуковымі дасьледаваньнямі маладых вучоных рэспублікі па гуманітарных дысцыплінах і атрымалі прэмію Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яны ж былі ўдастоены званьняў ляўрэатаў рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх і асьпіранцкіх навуковых работ.
Зьяўляецца чальцом рэдакцыйных калегій газэты творчай інтэлігенцыі Беларусі «Літаратура і Мастацтва» і 5 навуковых часопісаў, тры з якіх — рэспубліканскія. Зьяўляецца чальцом 2-х спэцыялізаваных радаў па абаронах доктарскіх дысэртацый, рэгулярна выступае ў якасьці афіцыйнага апанэнта на абаронах кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацый.
2 верасьня 2011 года дэбютаваў ў якасьці пісьменьніка, пад псэўданімам Іван Прылуцкі (па прозьвішчы старажытнага шляхецкага роду Прылуцкіх да якога ён належыць). Прэзэнтаваў сваю кнігу «Мудрости зачало и конецъ…: драма» (Мн., 2011) 1.
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- узнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999)
- распараджэньнем прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь атрымаў прэмію за асабісты ўклад у разьвіцьцё здольнасьцей таленавітай моладзі (2003)
- «Выдатнік адукацыі» (2003)
- цыкл навуковых работ «Беларуская літаратура ў славянскім і сусьветным кантэксьце», падрыхтаваны ім на працягу 2002—2007 гг., быў прызнаны лепшым даследаваньнем у галіне гуманітарных навук і адзначаны Прэміяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2007)
Манаграфіі і асобныя выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Штэйнер І. Ф. Беларуская балада. Вытокі жанра і паэтычная структура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. −142 с.
- Штэйнер І. Ф. Варожаць балады вякоў: Беларуская балада і славянскія традыцыі. — Мн.: Навука і тэхніка. 1993. — 240 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Таямніцы замоўнага слова. — Гомель,:БНТІ 1997. — 320 с.
- «Душа прычаліцца крылом да неба…». — Гомель, 1999. — 140 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Роднае: Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Гомельскага раёна. Мазыр: «Белы вецер», 2000. — 275 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна. Мн.: ЛМФ"Неман", 2002. — 334 с.
- Штэйнер І. Ф. Шматмоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя. — Мінск: «Беларуская навука», 2002. — 172 с.
- Штэйнер І. Ф. Deja vu, або Успамін пра будучыню. — Мінск: ЛМФ «Нёман», 2003. — 144 с.
- Штэйнер І. Ф. Сусвет, убачаны здалёк. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2003. — 114 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Вяселле на Гомельшчыне: Фальклорна-этнаграфічны зборнік. Мн.: ЛМФ"Неман", 2003—472 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Народная міфалогія Гомельшчыны. Мн.: ЛМФ"Неман", 2003—320 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Вечнае: Фальклорна-этнаграфічная спадчына Веткаўскага раёна. Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2003. — 362 с.
- Штэйнер І. Ф. Балада: генезіс, эвалюцыя, перспектывы жанру. Вучэбны дапаможнік. — Мн.: ЛМФ «Неман», 2003. — 124 с.
- Штэйнер І. Ф. Польскамоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя. Вучэбны дапаможнік. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2004. — 183 с.
- Штэйнер І. Ф. Русалка-спакусніца. Анталогія усходнеславянскай балады. — Гомель: УА "ГДУ імя Ф.Скарыны, 2004. — 250 с.
- Універсітэт літаратурны / Укладальнікі І. Ф. Штэйнер, І. А. Бароўская. — Гомель: УА «ГДУ імя .Скарыны», 2005. — 345 с.
- Спрадвечнае: фальклорны зборнік ліквідаваных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС населеных пунктаў / Штэйнер І. Ф., Новак В. С. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2005.
- Мазыр-850 год: У 3 т. Т. 2. Мазыр літаратурны /І. Ф. Штэйнер, І. А. Бароўская і інш. Пад агул.рэд. І. Ф. Штэйнера. — Гомель: КВПУП «Сож», 2005. — 216 с.
- Штэйнер І. Ф. Deja vu bis: Зборнік эсэ. — ООО «ГП-ГРАНТ», 2006—181 с.
- Речица. Литературно-духовное наследие региона. В 2 т. Т. 1. Речицкая лирическая / И. Ф. Штейнер, С. И. Ханеня. — Гомель: КВПУП Сож, 2007.- 216 с.
- Речица. Литературно-духовное наследие региона. В 2 т. Т. 2. А прекрасней Речицы места не найти…/ И. Ф. Штейнер, И. А. Боровская, Н. Ф. Макарцов. — Гомель: КВПУП Сож, 2007. — 200 с.
- Гомельщина олимпийская. / сост И. Ф. Штейнер; авт. текста И. А. Боровская, С. В. Севдалев, В. Н. Старченко, С. И. Ханеня. — Минск: Лит. и Иск-во, 2007. — 160 с.: ил.
- Штэйнер І. Ф. Споведзь перад Богам і людзьмі: беларуская паэзія на стыку тысячагоддзяў. — Гомель: КВПУП «Сож», 2007. — 174 с.
- Штэйнер І. Ф. Super flumina Babylonis: біблейскія міфалагемы ў паэзіі Рыгора Барадуліна. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 76 с.
- Штэйнер І. Ф. «Свае руны мне не вышыць…»: спадчына Анатоля Сыса. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 40 с.
- Штэйнер І. Ф. «Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…»: паэзія У.Караткевіча і класічныя традыцыі. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 120 с.
- Штейнер И. Ф. Кому без человека нужно слово: перспективы литературы в III тысячелетии. — Минск: Книгосбор, 2008. — 60 с.
- Штэйнер І. Ф. De profundis clamavi: Смех і роспач у нацыянальнай мастацкай традыцыі. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2008. — 87 с.
- Штейнер И. Ф. Эманация плача-треноса в славянской художественной традиции // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка: XVI Міжнародны з'езд славістаў (Охрыд, 2008): Даклады беларускай дэлегацыі / НАН Беларусі: Беларускі камітэт славістаў. — Мінск: Права і эканоміка, 2008. — 337 с. — С. 279—290.
- Штэйнер І. Ф. Ex promtu — ex propositо. — Гомель: «СОЖ», 2008. — 360 с.
- Штэйнер І. Ф. Дняпроўскія матывы / И. Ф. Штейнер. — Гомель: КВПУП Сож, 2009. — 368 с
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка Івана Штэйнера на Камунікаце
- Абвестка да прэзэнтацыі кнігі Івана Прылуцкага у Гомелі(недаступная спасылка)