Wizz Air
![]() | |
![]() | |
Тып | прыватная кампанія |
---|---|
Лістынг на біржы | Лёнданская фондавая біржа |
Дэвіз | Now we can all fly. |
Заснаваная | верасень 2003 |
Уласьнікі | Indigo Partners |
Краіна | Вугоршчына[1] |
Разьмяшчэньне | Будапэшт, Вугоршчына |
Ключавыя фігуры | Ёжэф Варадзі |
Галіна | авіяперавозкі |
Абарачэньне | 1571,2 млн эўра (2017)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | 246,7 млн эўра (2017)[2] |
Чысты прыбытак | 246 млн эўра (2017)[2] |
Даччыныя кампаніі | Wizz Air Bulgaria, Wizz Air Ukraine, Wizz Air Serbia, Wizz Air UK і Wizz Air Abu Dhabi[d] |
«Wizz Air» — вугорская[3] бюджэтная авіякампанія з галаўным офісам ў Будапэшце. Авіякампанія абслугоўвае мноства гарадоў па ўсёй Эўропе і на Блізкім Усходзе. Кампанія налічвае самы вялікі авіяфлёт сярод вугорскіх авіякампаніяў. На цяперашні час зьдзясьняе пералёты ў 42 краіны сьвету[4]. Акцыі матчынай кампаніі «Wizz Air Holdings Plc» абарачаюцца на Лёнданскай фондавай біржы.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Авіякампанія была створана ў верасьні 2003 году. Галоўным інвэстарам стала амэрыканская прыватная кампанія «Indigo Partners», якая спэцыялізуецца на інвэстыцыях у транспарт. Першы рэйс быў зьдзесьнены 19 траўня 2004 году з Катавіцаў, праз 19 дзён пасьля таго, як Польшча і Вугоршчына ўвайшлі ў Эўрапейскі зьвяз і агульны эўрапейскі рынак авіяцыі. Авіякампанія перавезла 250 тысячаў пасажыраў за першыя тры з паловай месяцы сваёй працы і амаль 1,4 млн пасажыраў за першы год працы.
У 2008 годзе авіяперавозчык пачаў зьдзясьняць пералёты паміж Катавіцамі і аэрапортам Лёндан—Гатўік[5]. У студзені 2008 году пачаліся рэгулярныя рэйсы з Гданьска ў Гётэборг, Борнмут і Ковэнтры. Улетку 2008 году «Wizz Air» аднавіў летнія сэзонныя паслугі з Катавіцаў і Будапэшту да гішпанскай Жыроны, а таксама новы штотыднёвы пералёт у Жырону з Гданьска. У 2008 годзе авіякампанія перавезла 5,9 млн пасажыраў. 25 лютага 2015 году «Wizz Air» упершыню выйшла на Лёнданскую фондавую біржу[6]. Да канца 2012 году «Wizz Air» перавез 50 млн пасажыраў.
У лістападзе 2017 году «Wizz Air» абвесьціў, што яны плянуюць зарэгістраваць брытанскую даччыную кампанію «Wizz Air UK». Базавым аэрапортам павінен стаць аэрапорт Лёндан—Лутан, скарыстаўшыся слотамі, набытых у кампаніі «Monarch Airlines»[7].
Флёт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На кастрычнік 2017 году «Wizz Air» зьдзясьняе на самалётах Airbus. У складзе паветранага флёту налічваецца 91 самалёт.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Bloomberg Businessweek, Business week — NYC: Bloomberg L.P., 1929. — ISSN 0007-7135; 2162-657X
- ^ а б в «Annual Results 2017». Wizz Air.
- ^ «Hungarian Wizz Air Opens Fifth Hub in Poland». Business Week.
- ^ «Wizz Air profits soar amid strong demand for eastern European flights». The Irish News.
- ^ «Wizz Air launches London Gatwick – Katowice flight». Wizz Air.
- ^ «London Stock Exchange today welcomed Wizz Air Holdings PLC». London Stock Exchange Group.
- ^ «Wizz Air Acquires Additional Slots At London Luton». Wizz Air.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Wizz Air — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў