Перайсьці да зьместу

WinRAR

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
WinRAR
Распрацоўка Яўген Рашал
Апошняя вэрсія 5.01 (3 сьнежня 2013 г.; 11 гадоў таму)[1]
АС Microsoft Windows, GNU/Linux, FreeBSD, DOS, OS/2
Тып Архіватары
Ліцэнзія прапрыетарная
Афіцыйная старонка RAR

WinRAR — файлавы архіватар для Windows з высокай ступеньню сьцісканьня, зьяўляецца адным зь лепшых архіватараў паводле адпаведнасьці ступені сьцісканьня да хуткасьці працы.[2] Распаўсюджваецца паводле shareware-ліцэнзіі. Вэрсія для плятформы Pocket PC мае ліцэнзію Freeware.

Асноўныя магчымасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Стварэньне архіваў фарматаў RAR і ZIP.
  • Распакоўка архіваў фарматаў CAB, ARJ, LZH, TAR, GZ, ACE, UUE, BZ2, JAR, ISO, 7z, Z.
  • Магчымасьць шыфраваньня архіваў з выкарыстаньне альгарытму AES (Advanced Encryption Standard) з даўжынёй ключа ў 128 батаў, пры гэтым у якасьці ключа шыфраваньня выкарыстоўваецца хэш пароля з выкарыстаньнем альгарытма SHA-1.
  • Магчымасьць работы з файламі памераў да 8,589 трлн (1012) гігабайтаў.
  • Стварэньне непарыўных, шматтомных архіваў, а таксама архіваў, якія распакоўваюцца самастойна.
  • Дадаваньне ў архівы дадатковай інфармацыі для аднаўленьня архіва ў выпадку яго пашкоджаньня, у тым ліку стварэньне адмысловых тамоў аднаўленьня, якія дазваляюць аднавіць шматтомны архіў пры пашкоджаньні частак з інфармацыяй.
  • Поўная падтрымка сыстэма NTFS і імёнаў файлаў у Юнікодзе.
  • Падтрымка каманднага радка.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]