Vojstrau
Vojstrau | |
Гады | 2008 — дасюль |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | Паганскі мэтал Фолькавы мэтал Блэк-мэтал |
Удзельнікі | Алег Зелянкевіч (Хольг) |
vk.com/vojstrau |
«Vojstrau» (альбо Vojstraŭ (Войстраў), раней вядомы як Wartha (Варта)) — беларускі мэталёвы гурт з аднаго чалавека.
Назоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Значэньне новай назвы патлумачылі наступным чынам:
Гэта састарэлая форма слова «востраў», тое самае, што «выспа», «island». Толькі з вішанкай. У новы год у новай вопратцы. Жыве Вечна.
Тлумачэньне назвы «Wartha» і пра зьмену яе:
Наша ранейшая назва «Wartha» — гэта вельмі дзіўная лацінізацыя беларускага слова «Варта», якое на лацінцы будзе як «Varta». Што азначае «guard», «guardians», «protectors». Мы абралі гэтую дзіўную лацінізацыю, бо арыгінальнае слова «Varta» лацінскімі літарамі супадае з назвай фірмы з Польшчы. «Varta» — гэта польскі брэнд, які вырабляе батарэйкі ды акумулятары. Гэта ня вельмі добра для паганскага мэталу. Таму мы вырашылі зрабіць назву больш злой і і чарнаватай. Вядома, «Wartha» гэта яшчэ назва горада ва Усходняй Нямеччыне і для многіх іншых рэчаў. Часамі сапраўды дзіўнае імя. Мы шукалі нешта зьвязанае з прыродай альбо фальклёрам. Гэта крыху цяжка, бо на лацінскім альфабэце большасьць нашых словаў будзе мець спецыфічныя сымбалі. Няважка, што гэта пераклад з кірыліцы, — большасьць людзей ня будзе здольна прачытаць і вымавіць гэта. Такім чынам, у нас заняло трошкі часу ў бібліятэках са старымі кнігамі, каб знайсьці штосьці цікавае, штосьці, што мы можам напісаць лацінкай без праблемаў для чытаньня іншых людзей.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Wartha
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт быў заснаваны ў 2008 годзе. Ужо ў 2009 годзе дае першы канцэрт. У 2013 року на «Stygian Crypt Records» быў выдадзены дэбютны альбом «Paŭstań». Пасьля некалькіх сынглаў выдаецца другі альбом «Azure Lakes». У сьнежні дае першы канцэрт за 2 гады і апошні пад назвай «Wartha». 31 сьнежня 2015 году праект зьмяняе назву на «Vojstraŭ».
Vojstraŭ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лістападзе 2016 году быў выдадзены дэбютны альбом (а па сутнасьці трэці) «Vaśmikancovaja». 31 кастрычніка 2018 году быў выпушчаны сынгл «Pahonia» на верш Ігара Кулікова. У красавіку 2019 року ў афіцыйнай суполцы выкладаецца інструмэнтальная вэрсія альбому.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Paŭstań (Паўстань, 2013)
- Azure Lakes (Азурскія азёры, 2015)
- Vaśmikancovaja (Васьміканцовая, 2016)
Сынглы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Zorny šlach (Зорны шлях, 2011)
- Źmiej voziera (Зьмей возера, 2013)
- Heritage (Спадчына, 2014)
- Kurjan Vuitti (Курджан Вуіці, 2014)
- Dundara žorny (Дундара жорны, 2016)
- Pahonia (Пагоня, 2019)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старая афіцыйная суполка у сацыяльнай сетцы «ЎКантакце»
- Новая афіцыйная суполка у сацыяльнай сетцы «ЎКантакце»
- Пра зьмену назвы
- Пра апошні канцэрт «Wartha»
- Пра альбом «Azure Lakes»
- Пра альбом «Azure Lakes»
- Інтэрвію
- Інтэрвію перад выхадам «Vaśmikancovaja»
- Інтэрвію
- Рэцэнзія на альбом «Vaśmikancovaja»
- Рэцэнзія на альбом «Vaśmikancovaja»
- Рэцэнзія на альбом «Vaśmikancovaja»
- Рэцэнзія на альбом «Vaśmikancovaja»
- Рэцэнзія на альбом Vaśmikancovaja"
- Параўнаньне «Vaśmikancovaja» зь мінулай творчасьцю
- Артыкул пра «Wartha»
- Дыскаграфія «Wartha»
- Дыскаграфія «Vojstraŭ»