Шурпаты вяз
Шурпаты вяз | |
Шурпаты вяз | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Група | Судзінкавыя расьліны |
Аддзел | Насенныя расьліны |
Пададдзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Двухдольныя |
Надатрад | Разіды |
Атрад | Ружакветныя |
Сямейства | Вязовыя |
Род | Вяз |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ulmus glabra Hudus. | |
Шурпаты вяз (горны вяз) — гэта від лістападных дрэваў з роду вязаў сямейства вязовых[1].
Сынонімы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ulmus campestris L.
- Ulmus campestris var. latifolia Aiton(en)
- Ulmus campestris var. major (Sm.) Walp.Walp(de)
- Ulmus campestris f. major (Sm.) Herder(de)
- Ulmus cebennensis Audib. ex Planch(fr)
- Ulmus communis Carrière(fr)
- Ulmus glabra var. horizontalis (G.Kirchn.) Dippel(de)
- Ulmus latifolia Moench(de)
- Ulmus major Sm.(en)
- Ulmus montana var. pendula Loudon(en)
- Ulmus montana var. pendula-variegata Hartwig & Rümpler
- Ulmus podolica Klokov(uk)
- Ulmus scabra Mill.(en)
- Ulmus scabra f. horizontalis (G.Kirchn.) Dippel(de)
- Ulmus scabra f. pendula (Loudon) Dippel(de)
- Ulmus sukaczevii Andrews(en)[1]
Формы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- f. purpurea Rehd.(de) — лісьце ў маладым веку пурпуровыя.
- f. atropurpurea Rehd.(de) — лісьце цёмна пурпуровыя.
- f. lutescens Rehd.(de) — лісьце жаўтлявыя.
- f. cornuta Rehd.(de) — лісьце з 3–5 лопасьцямі ў верхняй частцы.
- f. crispa Rehd.(de) — лісьце вельмі вузкія, глыбока надрэзаныя зубчатыя.
- f. pendula Rehd.(de) — дрэва з шатровіднай каронай і адвіслымі маладымі галінамі.
- f. Camperdownii Rehd.(de) — дрэва з шатровіднай ніцай каронай.
- f. fastigiata Rehd.(de) — дрэва зь пірамідавіднай каронай і прыціснутым да галін лісьцем.
- f. nana Rehd.(de) — нізкарослая карлікавая форма да 2 м вышыні.[2]
Батанічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дрэва да 30—40 м вышыні, са ствалом да 2 м у дыямэтры; карона са шматлікімі коса ўгару скіраванымі асноўнымі галінамі і пэрыфэрыйнымі, якія нікнуць маладымі галінкамі, густая шырока цыліндрычная, наверсе закругленая. Маладыя галінкі таўставатыя, густа рудаваты валасістыя, зь цёмна бурай карой. Кара на сталых галінах шэрая ці жоўта-бурая й на ствалах бурая з глыбокімі расколінамі. Кольца драўніны судзінкавыя зь ядром. Абалона жаўтлявага колеру. Ядро — бурага колеру, гадавыя пласты добра бачны. Парасткі тоўстыя, цёмна-бурыя, шурпатыя, цьвёрда валасістыя. Пупышкі шырока канічныя тупыя, густа апушаныя, 6—9 мм даўжынёй. Хвосьцік тоўсты, вельмі кароткі, 1—4 мм даўжынёй, цёмна-карычневы, апушаны. Лісьце эліптычнае ці яйцападобнае, у аснове не раўнабокія скругленыя ці клінаватыя, на верхавіне больш-менш завостраныя й часам на моцных парастках, часам 3-лопасьцевыя, па краі зубцы буйныя, двойчы зубчастыя, зьверху цёмна-зялёныя, шурпатыя, зьнізу больш бледныя, па жылках апушаныя часам амаль голыя, да 18—20 см даўжынёй і 10—12 см шырынёй; бакавых жылак з кожнага боку 14—19. Кветкі ў густых пучках, кветаножкі карацей за крылаткі. Калякветнік 5—6-лопасьцевай. Квітнее ў красавіку. Крылаткі яйцападобныя, да 3 см даўжынёй і 2 см шырынёй, голыя. Плод — арэшак у цэнтры крылаткі.
Спосабы размнажэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цьвіце ў красавіку, плоданосіць у канцы траўня — пачатку чэрвеня. Размнажаецца насеньнем, парасткамі, каранёвымі атожылкамі. 1000 штук насеньня важаць 14 г; у 1 кг 73—83 тысячаў штук насеньня. Норма высеву 8 г на 1 м грады; выйсьце сеянцаў у сярэднім 50 штук. Сеянцы над семядолямі маюць 1–4 пары супрацьлеглага лісьця. Жыве да 300 гадоў.[2]
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульнае пашырэньне: Эўропа, на Атлянтычным узьбярэжжы Скандынаўскай паўвыспы да 66° пн. ш.; на поўдні ў горах падымаецца да 1500 м. Распаўсюджваньне ў Беларусі: ува ўсіх абласьцях краіны часта, асабліва ў паўднёвай часткі. Расьце ў абалонных шыракалістых і зьмяшаных лясах, па берагах рэк і азёраў, часта ў другім ярусе дубовых, яловых і букавых лясоў. Да глебы даволі патрабавальны. Засаленьня й сухасьці амаль не выносіць. Дасягае буйных памераў, утвараючы ў гушчарах даволі стройны ствол. Расьце хутка ў вышыню толькі да 40—60 гадоў. У лесе дае багатае насеннае аднаўленьне й пры моцным зацяненьні нярэдка кусьціцца.
Хваробы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры поўным асьвятленьні растуць даволі добра й утвараюць магутную крону. Сьвятлалюбная, у маладосьці даволі ценявыносьлівыя, засухаўстойлівая расьліна, але пашкоджваецца моцным марозам і схільная к грыбковым хваробам. Часам назіраецца масавая згуба, якая выклікаецца грыбком Графій ільмавы (лац. Graphium ulmi Schw); пераносчыкам яго зьяўляецца жучок (лац. Geolytus scolytus).
Фізыка-механічныя ўласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вільготнасьць — 15%;
- аб’ёмная шчытнасьць — 0,62 г/см³;
- каэфіцыент аб’ёмнай усушкі — 0,60;
- супраціўленьня сьцісканьню ўздоўж валокнаў — 381 кг/см²;
- супраціўленьне статычнаму выгіну — 782 кг/см²;
- супраціўленьне на скол — 64 кг/см²;
- мулкасьць у напрамку тарца — 565 кг/см²;[2]
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дрэвы
Шырока й даўно ўжываецца як асноўнае паркавае дрэва па ўсяму арэалу. Вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва ў вулічных насаджэньнях, садах і парках. Меданосная расьліна.
- Кара
Кара багатая дубільнымі й фарбавальнымі рэчывамі. 3 кары вырабляюць жоўтую фарбу і дубільнікі.
- Насеньне
Насеньне багатае на алей, лісьце мае вітамін С.
- Драўніна
Мае моцную, трывалую, мулкую й пруткую драўніну, якая скарыстоўваецца для рознага роду вырабаў. Ужываецца ў бондарстве, дзе збольшага замяняе дуб, а таксама ў сталярнай вытворчасьці, карабельніцтве і інш.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ulmus glabra Huds. A workinglist of all plants species.
- ^ а б в Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции / ред. Соколов С. Я. и др.. — М.—Л.: Академия наек СССР, 1951. — Т. 2. Покрытосеменные. — С. 507. — 612 с. — 2500 ас.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гельтман, В., Анціпаў, В. ВЯЗ, лём (Ulmus). // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. С. 513. 516.
- Вяз. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 339.
- Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Слоўнік лясных тэрмінаў / адказны рэдактар Аркадзь Смоліч. — Менск: Інстытут Беларускай культуры, 1926. — Т. Выпуск восьмы. — С. 11 (№ 72), 16 (№ 269). — 79 с. — (Сельска-гаспадарчая сэкцыя; Аддзел 1 ; Сэр.5). — 1000 ас.
- Раслінны свет: тэматычны слоўнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; складальнікі: В. Дз. Астрэйка і інш. ; навуковыя рэдактары: Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі. — Менск: Беларуская навука, 2001. — С. 11, 14. — 653 с. — 700 ас. — ISBN 985-08-0457-2
- Георгиевский С.Д. Зеленые устройства в городах. — Минск: Ботанический сад Академии наук Белорусской ССР, 1949. — 31 с.
- Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции / ред. Соколов С. Я. и др.. — М.—Л.: Академия наек СССР, 1951. — Т. 2. Покрытосеменные. — С. 506—508. — 612 с. — 2500 ас.
- Флора БССР. В 5-ти томах / Институт биологии Академии наук Белорусской ССР ; ред. : Н. А. Дорожкин. — Минск: Издательство Академии наук Белорусской ССР, 1949. — Т. 2. — С. 110—112. — 510 с.