Шурпаты вяз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Шурпаты вяз
Ulmus glabra nf.jpg
Шурпаты вяз
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Расьліны
Група Судзінкавыя расьліны
Аддзел Насенныя расьліны
Пададдзел Кветкавыя расьліны
Кляса Двухдольныя
Надатрад Разіды
Атрад Ружакветныя
Сямейства Вязовыя
Род Вяз
Бінамінальная намэнклятура
Ulmus glabra Hudus.
Шурпаты вяз — нізкарослая карлікавая форма да 2 м вышыні.
Шурпаты вяз
Кветкі

Шурпаты вяз (горны вяз) — гэта від лістападных дрэваў з роду вязаў сямейства вязовых[1].

Сынонімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Ulmus campestris L.
  2. Ulmus campestris var. latifolia Aiton(en)
  3. Ulmus campestris var. major (Sm.) Walp.Walp(de)
  4. Ulmus campestris f. major (Sm.) Herder(de)
  5. Ulmus cebennensis Audib. ex Planch(fr)
  6. Ulmus communis Carrière(fr)
  7. Ulmus glabra var. horizontalis (G.Kirchn.) Dippel(de)
  8. Ulmus latifolia Moench(de)
  9. Ulmus major Sm.(en)
  10. Ulmus montana var. pendula Loudon(en)
  11. Ulmus montana var. pendula-variegata Hartwig & Rümpler
  12. Ulmus podolica Klokov(uk)
  13. Ulmus scabra Mill.(en)
  14. Ulmus scabra f. horizontalis (G.Kirchn.) Dippel(de)
  15. Ulmus scabra f. pendula (Loudon) Dippel(de)
  16. Ulmus sukaczevii Andrews(en)[1]

Формы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. f. purpurea Rehd.(de) — лісьце ў маладым веку пурпуровыя.
  2. f. atropurpurea Rehd.(de) — лісьце цёмна пурпуровыя.
  3. f. lutescens Rehd.(de) — лісьце жаўтлявыя.
  4. f. cornuta Rehd.(de) — лісьце з 3–5 лопасьцямі ў верхняй частцы.
  5. f. crispa Rehd.(de) — лісьце вельмі вузкія, глыбока надрэзаныя зубчатыя.
  6. f. pendula Rehd.(de) — дрэва з шатровіднай каронай і адвіслымі маладымі галінамі.
  7. f. Camperdownii Rehd.(de) — дрэва з шатровіднай ніцай каронай.
  8. f. fastigiata Rehd.(de) — дрэва зь пірамідавіднай каронай і прыціснутым да галін лісьцем.
  9. f. nana Rehd.(de) — нізкарослая карлікавая форма да 2 м вышыні.[2]

Батанічнае апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дрэва да 30—40 м вышыні, са ствалом да 2 м у дыямэтры; карона са шматлікімі коса ўгару скіраванымі асноўнымі галінамі і пэрыфэрыйнымі, якія нікнуць маладымі галінкамі, густая шырока цыліндрычная, наверсе закругленая. Маладыя галінкі таўставатыя, густа рудаваты валасістыя, зь цёмна бурай карой. Кара на сталых галінах шэрая ці жоўта-бурая й на ствалах бурая з глыбокімі расколінамі. Кольца драўніны судзінкавыя зь ядром. Абалона жаўтлявага колеру. Ядро — бурага колеру, гадавыя пласты добра бачны. Парасткі тоўстыя, цёмна-бурыя, шурпатыя, цьвёрда валасістыя. Пупышкі шырока канічныя тупыя, густа апушаныя, 6—9 мм даўжынёй. Хвосьцік тоўсты, вельмі кароткі, 1—4 мм даўжынёй, цёмна-карычневы, апушаны. Лісьце эліптычнае ці яйцападобнае, у аснове не раўнабокія скругленыя ці клінаватыя, на верхавіне больш-менш завостраныя й часам на моцных парастках, часам 3-лопасьцевыя, па краі зубцы буйныя, двойчы зубчастыя, зьверху цёмна-зялёныя, шурпатыя, зьнізу больш бледныя, па жылках апушаныя часам амаль голыя, да 18—20 см даўжынёй і 10—12 см шырынёй; бакавых жылак з кожнага боку 14—19. Кветкі ў густых пучках, кветаножкі карацей за крылаткі. Калякветнік 5—6-лопасьцевай. Квітнее ў красавіку. Крылаткі яйцападобныя, да 3 см даўжынёй і 2 см шырынёй, голыя. Плод — арэшак у цэнтры крылаткі.

Спосабы размнажэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цьвіце ў красавіку, плоданосіць у канцы траўня — пачатку чэрвеня. Размнажаецца насеньнем, парасткамі, каранёвымі атожылкамі. 1000 штук насеньня важаць 14 г; у 1 кг 73—83 тысячаў штук насеньня. Норма высеву 8 г на 1 м грады; выйсьце сеянцаў у сярэднім 50 штук. Сеянцы над семядолямі маюць 1–4 пары супрацьлеглага лісьця. Жыве да 300 гадоў.[2]

Распаўсюджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульнае пашырэньне: Эўропа, на Атлянтычным узьбярэжжы Скандынаўскай паўвыспы да 66° пн. ш.; на поўдні ў горах падымаецца да 1500 м. Распаўсюджваньне ў Беларусі: ува ўсіх абласьцях краіны часта, асабліва ў паўднёвай часткі. Расьце ў абалонных шыракалістых і зьмяшаных лясах, па берагах рэк і азёраў, часта ў другім ярусе дубовых, яловых і букавых лясоў. Да глебы даволі патрабавальны. Засаленьня й сухасьці амаль не выносіць. Дасягае буйных памераў, утвараючы ў гушчарах даволі стройны ствол. Расьце хутка ў вышыню толькі да 40—60 гадоў. У лесе дае багатае насеннае аднаўленьне й пры моцным зацяненьні нярэдка кусьціцца.

Хваробы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры поўным асьвятленьні растуць даволі добра й утвараюць магутную крону. Сьвятлалюбная, у маладосьці даволі ценявыносьлівыя, засухаўстойлівая расьліна, але пашкоджваецца моцным марозам і схільная к грыбковым хваробам. Часам назіраецца масавая згуба, якая выклікаецца грыбком Графій ільмавы (лац. Graphium ulmi Schw); пераносчыкам яго зьяўляецца жучок (лац. Geolytus scolytus).

Фізыка-механічныя ўласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вільготнасьць — 15%;
  • аб’ёмная шчытнасьць — 0,62 г/см³;
  • каэфіцыент аб’ёмнай усушкі — 0,60;
  • супраціўленьня сьцісканьню ўздоўж валокнаў — 381 кг/см²;
  • супраціўленьне статычнаму выгіну — 782 кг/см²;
  • супраціўленьне на скол — 64 кг/см²;
  • мулкасьць у напрамку тарца — 565 кг/см²;[2]

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дрэвы

Шырока й даўно ўжываецца як асноўнае паркавае дрэва па ўсяму арэалу. Вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва ў вулічных насаджэньнях, садах і парках. Меданосная расьліна.

Кара

Кара багатая дубільнымі й фарбавальнымі рэчывамі. 3 кары вырабляюць жоўтую фарбу і дубільнікі.

Насеньне

Насеньне багатае на алей, лісьце мае вітамін С.

Драўніна

Мае моцную, трывалую, мулкую й пруткую драўніну, якая скарыстоўваецца для рознага роду вырабаў. Ужываецца ў бондарстве, дзе збольшага замяняе дуб, а таксама ў сталярнай вытворчасьці, карабельніцтве і інш.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Ulmus glabra Huds. A workinglist of all plants species.
  2. ^ а б в Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции / ред. Соколов С. Я. и др.. — М.—Л.: Академия наек СССР, 1951. — Т. 2. Покрытосеменные. — С. 507. — 612 с. — 2500 ас.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]