Tales from the Twilight World (з анг. — «Гісторыі са Змрочнага сьвету») — трэці студыйны альбом нямецкага гурту Blind Guardian, выдадзены ў 1990. Музыка крыху адыходзіць ад сьпід-мэталу, які гурт выконваў на папярэдніх двух альбомах, у бок больш мэлядычнае і «эпічнае» музыкі, што дасягаецца выкарыстаньнем хору і нэаклясычных музычных уплываў.
«Lost in the Twilight Hall» — аповед пра час, праведзены чараўніком Гэндальфам Шэрым «паміж сьветамі» пасьля перамогі над балрагамМорыі, перад сваім уцелаўленьнем у Гэндальфа Белага.