Перайсьці да зьместу

Стывэн Кінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стывэн Кінг
Stephen Edwin King
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Стывэн Эдвін Кінг
Псэўданімы Рычард Бахман,
Джон Сьвіфэн
Нарадзіўся 21 верасьня 1947(1947-09-21)[1][2][3][…] (77 гадоў)
Бацькі Donald Edwin King[d][5]
Nellie Pillsbury[d][5]
Сужэнец Tabitha King[d]
Дзеці Joe Hill[d], Owen King[d] і Naomi King[d][6]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці тэлепрадусар, пісьменьнік навуковай фантастыкі, актор, калюмніст, сцэнарыст, журналіст, рэжысэр, настаўнік, навэліст, пісьменьнік, кінарэжысэр
Гады творчасьці 1962 — дасюль
Кірунак фантастыка
Жанр літаратура жахаў, фэнтэзі, навуковая фантастыка, драма, эпісталярны жанр[d], гатычная літаратура[d], постапакаліптыка, трылер і дэтэктыў[d]
Мова ангельская[7]
Узнагароды
Нацыянальная кніжная прэмія[d] (2003) прэмія Эдгара Алана По[d] (2007) grand prix de l'Imaginaire for best essay[d] (1997) прэмія Брэма Стокера[d] (2003) прэмія Брэма Стокера[d] (2000) прэмія Брэма Стокера[d] (2011) Bram Stoker Award for Novel[d] (2006) Bram Stoker Award for Best Non-Fiction[d] (2000) Bram Stoker Award for Novel[d] (2008) Bram Stoker Award for Novel[d] (1996) Нацыянальны мэдаль ЗША ў галіне мастацтваў прэмія Эдгара Алана По[d] (2015) прэмія Эдгара Алана По[d] (2016) special award of the grand prix de l'Imaginaire[d] (2002) прэмія О. Генры[d] (1996) Shirley Jackson Award for Single-Author Collection[d] (2015) Goodreads Choice Awards[d] (2019) Прэмія «Г’юга» за найлепшую нефантастычную працу[d] (1982) Прэмія гросмайстра Сусьветнай канвэнцыі жахаў[d] (1992) Shirley Jackson Award[d] (2009) Hammett Prize[d] (2014) World Fantasy Convention Award[d] (1980) Locus Award for Best Horror Novel[d] (1997) Locus Award for Best Horror Novel[d] (1999)
Подпіс Выява аўтографу
https://stephenking.com/

Стывэн Эдўін Кінг (псэўданімы: Рычард Бахман, Джон Сьвіфэн; па-ангельску: Stephen Edwin King; нар. 21 верасьня 1947 год, Портлэнд (Мэн), ЗША) — амэрыканскі пісьменьнік, піша ў жанрах жахаў, трылераў, фантастыкі й містыкі.

Калі Стывэну было 2 гады, яго бацька выйшаў з хаты за папяросамі й не вярнуўся. Ягоны лёс так і застаецца загадкаю. Пасьля Стывэн выпадкова знайшоў на гарышчы сшыткі — літаратурныя спробы бацькі.

Кінг пачаў кар’еру пісьменьніка ў студзені 1959 году, калі разам са старэйшым братам вырашыў выдаваць мясцовую газэту.

У 1962 ён надрукаваў 18 малых апавяданьняў ў зборніку «Людзі, месцы й стварэньні — Том I» (іншае назва «Людзі, месцы й рэчы — Том 1», бо слова «Things» можа перакладацца па рознаму. Праз год была надрукаваная другая частка кнігі «Зорныя Захопнікі» («The Star Invaders»).

У 1966 Кінг скончыў сярэднюю школу й паступіў ва ўнівэрсытэт штату Мэн. Тамака пазнаёміўся са сваёй будучай жонкаю — Табітай Спрус. У 1970 скончыў унівэрсытэт са ступеньню бакаляўра, і яго прызналі нягодным да вайсковай службы. Першы час сям’я жыла на адзін заробак Кінга ў пральні, студэнцкі заробак жонкі й нешматлікія ганарары Кінга за друк яго апавяданьняў у часопісах. У гэты час у іх нарадзіліся сын і дачка.

Увосень 1971 Кінг пачаў працаваць настаўнікам ангельскай мовы ў школе гораду Хэмпдэн (штат Мэн). Ягоная жонка знайшла ў сьметніцы чарнавы варыянт раману «Кэры», які Стывен палічыў няўдалым і прымусіла дапісаць яго.

У 1974 выдавецтва «Doubleday» выдае раман «Кэры», за які Кінг атрымаў аванс 2500 $. Пасьля выдавецтва прадала аўтарскія правы на «Кэры» Новай амэрыканскай бібліятэцы за 400 000 $, палову зь якіх атрымлівае Кінг. Гэта дазволіла яму кінуць працу ў школе. Увосень 1974 Кінг пераехаў у Боўлдэр, штат Каларада. Тут ён жыў год і працаваў над раманам «Зьзяньне».

Напрыканцы 1970-х Кінг пад псэўданімам «Рычард Бахман» выдаў свой раман «Зьмірыцца з гэтым» пад назваю «Лютасьць».

У 1982 зьявілася кніга «Стралок» — першы раман з цыклю «Цёмная Вежа».

У 1989 Кінг падпісаў кантракт з выдавецтвам «Вікінг», згодна зь якім мусіў атрымаць 35 млн $ за чатыры наступныя кнігі, але ў 1997 разарваў яго, бо плянаваў атрымаць 17 млн $ за кнігу «Мех з косткамі». Дзеля гэтага ён падпісвае новы кантракт з выдавецтвам «Сайман энд Шустэр», па якім атрымлівае 8 млн $ авансу і 50% прыбытку ад продажу.

У 1999 Кінга зьбіла машына. Пісьменьнік атрымаў сур’ёзныя пашкоджаньні. Гэты выпадак ён апісаў у сваіх успамінах («Як пісаць кнігі») і ў сёмай частцы «Цёмнай Вежы».

У 2004 годзе выходзіць апошняя частка эпапэі «Цёмная вежа», якая, паводле абяцаньня пісьменьніка, павінна стаць яго апошняй работай. Але Кінг ня стрымлівае абяцаньне й працягвае публікаваць кнігі.

У 2009 годзе Стывэн Кінг нарэшце апублікаваў раман «Пад купалам», які ён два разы беспасьпяхова спрабаваў напісаць у 1970-х і 1980-х гадах[8][9].

У 2011 выйшаў раман «11/22/63». У 2012-м выйшаў восьмы том цыклу пра Цёмную Вежу, «Вецер скрозь замочную сьвідравіну»[10]. Таксама Кінг напісаў раман «Краіна радасьці» (Joyland), і раман «Доктар Сон», працяг рамана «Зьзяньне», які выйшаў у верасьні 2013 году.

Пераклады на беларускую мову

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2024 годзе выйшла «Ззяньне» ў перакладзе Насты Карнацкай на беларускую мову[11].

Кінг зьяўляецца прыхільнікам тэлесэрыялу «Згубленыя» й напісаў артыкул пра сэрыял для газэты «Entertainment Weekly». Чуткі пра тое, што Кінг напісаў зьвязаную з сэрыялам кнігу «Злавесны блізьнюк» пад псэўданімам Гары Траўп, не пацьвердзіліся.

  1. ^ Stephen King // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Stephen Edwin King // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ Stephen King // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118813250 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  6. ^ Google Books (мн.) — 2005. — С. 81.
  7. ^ King, Stephen, 1947- // CONOR.SI
  8. ^ J. Maslin (11 лістапада 2009) Stephen King’s Latest Cast Feels Real. The New York Times.
  9. ^ J. Parker (5 лістапада 2009) Stephen King’s Glass ­Menagerie. The New York Times.
  10. ^ StephenKing.com is proud to announce The Dark Tower: The Wind Through the Keyhole. The next installment of the epic series is set for release in 2012.
  11. ^ Янушкевіч выдасць амерыканскі бэстсэлер