Перайсьці да зьместу

Skrillex

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Соні Джон Мур
Sonny John Moore
Дата нараджэньня 15 студзеня 1988
Месца нараджэньня Лос-Анджэлес, ЗША
Грамадзянства ЗША
Прафэсія музыкант, прадусар, дыджэй
Гады дзейнасьці 2002 — цяпер
Псэўданімы Twipz і Sonny[1]
Сябра ў Dog Blood[d], Jack Ü[d] і From First To Last[d]
Жанры Dubstep
гаўс
пост-гардкор
мэталкор
Псэўданімы Sonny, Twipz, Skrillex
Гурты From First to Last
Лэйблы Big Beat, Mau5trap, OWSLA
Узнагароды
Сайт skrillex.com
Подпіс Выява аўтографу

Соні Джон Мур (анг. Sonny John Moore, нарадзіўся 15 студзеня 1988 году ў Лос-Анджэлесе, ЗША), больш вядомы пад псэўданімам Skrillex — амэрыканскі прадусар, музыка і сьпявак, колішні фронтмэн гурту From First to Last.

Музычная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Музычную сольную кар’еру пачаў у 2004 годзе, далучыўшыся да амэрыканскага пост-гардкор гурту From First to Last. У ім Мур запісаў 3 студыйных альбомы. У 2007 годзе працягнуў сольную кар’еру. Сваё першае сольнае турнэ пачаў напрыканцы гэтага ж году. Пазьней удзельнічаў у альтэрнатыўным прэс-туры ў падтрымку гуртаў All Time Low і The Rocket Summer.

У 2009 годзе адбыўся рэліз новага альбому, пасьля якога Мур плянаваў запісаць свой першы дэбютны студыйны альбом з прадусарам Ноем Шэйнам. Але стварэньне альбому Мур неўзабаве скончыў, пачаўшы выступаць пад псэўданімам Skrillex.

Потым на сваёй старонцы ў MySpace Мур выклаў для вольнага пампаваньня свой новы трэк, а пазьней, у 20102011 гадох — тры іншых новых трэкі. На гэты пэрыяд прыпадае росквіт камэрцыйнага посьпеху Мура.

30 лістапада 2011 году Мур быў 5 разоў намінаваны на прэмію Грэмі[2], стаўшы пераможцам у трох намінацыях. У сьнежні Мур быў намінаваны на глядацкае апытаньне тэлеканалу ВВС і прэмію тэлеканалу MTV «Электронны танцавальны музычны артыст году».

Skrillexсховішча мультымэдыйных матэрыялаў