SMOK
Выгляд
SMOK (скарачэньне ад польск. Studencka Międzyuczelniana Organizacja Kresowiaków) — студэнцкая міжунівэрсытэцкая арганізацыя крэсавікоў. У склад таварыства ўваходзяць палякі з розных краінаў былога ўсходняга лягеру, а менавіта зь Летувы, Беларусі, Украіны, Казахстану, Узбэкістану, Малдовы, Баўгарыі, Расеі, Польшчы, Румыніі й іншых.
Таварыства заснаванае навуковым супрацоўнікам Інстытуту сацыялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту д-рам Робэртам Вышынскім. Мае аддзяленьні ў Любліне, Лодзі, Кракаве, Гданьску, Ольштыне і Калішы. У цяперашні час налічвае каля 300 асобаў.
Мэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- рэпрэзэнтацыя і інтэграцыя палянійных студэнтаў;
- аказаньне ім дапамогі і падтрымкі;
- інфармаваньне пра датычныя іх справы, правы і абавязкі;
- арганізацыя разнастайных імпрэзаў, курсаў і вышкалаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |