Перайсьці да зьместу

Крушынавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Rhamnaceae»)
Крушынавыя
Крушына звычайная (Rhamnus cathartica) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадРужакветныя (Rosales)
СямействаКрушынавыя
Бінамінальная намэнклятура
Rhamnaceae Juss.
Арэал
ITIS 28445 ·

Крушынавыя (Rhamnaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 55 родаў і 950 відаў[1].

Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы, хмызьнякі, хмызьнячкі, ліяны, голыя або з простымі валасінкамі. Лісьце чарговае або рэдка супратыўнае, простае, суцэльнае або зубчастае, часта паралельныя другасныя жылкі моцныя, прылісткі прысутныя. Кветкі ў суквецьці або (рэдка) адзіночныя; чашалісьцікаў (3)4–5(8); пялёсткаў 0 або (3)4–5(8); тычачак (3)4–5(8). Плод — касьцянка, каробачка, крылатка, скызакарп. Насеньне 1 (часам 2 у Karwinskia) на паражніну[2][3][4].

Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, асабліва тропікі і цёплыя ўмераныя рэгіёны[2][3][4].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 11.07.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 11.07.2020 г.  (анг.)
  4. ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 11.07.2020 г.  (анг.)