Крушынавыя
Выгляд
| Крушынавыя | |
Крушына звычайная (Rhamnus cathartica) — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
| Атрад | Ружакветныя (Rosales) |
| Сямейства | Крушынавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Rhamnaceae Juss. | |
| Арэал | |
Крушынавыя (Rhamnaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 55 родаў і 950 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы, хмызьнякі, хмызьнячкі, ліяны, голыя або з простымі валасінкамі. Лісьце чарговае або рэдка супратыўнае, простае, суцэльнае або зубчастае, часта паралельныя другасныя жылкі моцныя, прылісткі прысутныя. Кветкі ў суквецьці або (рэдка) адзіночныя; чашалісьцікаў (3)4–5(8); пялёсткаў 0 або (3)4–5(8); тычачак (3)4–5(8). Плод — касьцянка, каробачка, крылатка, скызакарп. Насеньне 1 (часам 2 у Karwinskia) на паражніну[2][3][4].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, асабліва тропікі і цёплыя ўмераныя рэгіёны[2][3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 11.07.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 11.07.2020 г. (анг.)
- ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 11.07.2020 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |