Our Happy Hardcore
Выгляд
Our Happy Hardcore | ||
---|---|---|
Альбом Scooter | ||
Выдадзены | 28 сакавіка 1996 | |
Жанр | тэхна · транс · гэпі-гардкор | |
Працягласьць | 45:02 | |
Выдавец | Edel Music | |
Прадусар | Эйч Пі Бакстэр, Рык Джэй Джордан, Фэрыс Бюлер, Енс Тэле | |
Храналёгія Scooter | ||
…and the Beat Goes On! (1995) |
Our Happy Hardcore (1996) |
Wicked! (1996) |
Our Happy Hardcore (з анг. — «наш гэпі-гардкор») — другі студыйны альбом нямецкага гурту Scooter, які выйшаў 28 сакавіка 1996 году. Заняў 17-е месца ў нямецкім чарце продажу альбомаў.
Музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кампазыцыя «Last Minute» зьяўляецца гэпі-гардкорнай вэрсіяй габрэйскай народнай песьні Хава Нагіла. «Rebel Yell» — кавэр-вэрсія аднайменнага гіту Білі Айдэла, выйшаўшага ў 1984 годзе (Scooter сталі першымі ў гісторыі прадстаўнікамі электроннай танцавальнай музыкі, якія зрабілі кавэр на рок-песьню). Кампазыцыя «Stuttgart» зьяўляецца чыста інструмэнтальнай, бяз голасу Эйч Пі Бакстэра. У «Back in the U. K.» выкарыстана галоўная тэма з сэрыялу Міс Марпл.
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Let Me Be Your Valentine (5:43)
- Stuttgart (4:53)
- Rebel Yell (3:58)
- Last Minute (2:58)
- Our Happy Hardcore (5:26)
- Experience (4:56)
- This Is A Monstertune (4:23)
- Back In The U. K. (3:26)
- Hysteria (5:18)
- Crank It Up (4:09)