Moleskine
Moleskine (прамаўляецца як Малескін) — гандлёвая марка італьянскай кампаніі Modo & Modo, выкарыстоўваецца больш за 200 гадоў.
150—200 гадоў таму Малескіны яшчэ вырабляліся некалькімі невялікімі мануфактурамі ў Францыі. Малескін зьнік зь віду ў 1986 годзе разам з крамай у францускім горадзе Туры. Але ўжо ў канцы 1990-х група мастакоў з Італіі ўспомніла пра Moleskine. «Мода энд Мода» зарэгістравалі гандлёвую марку «Moleskine». Калі малескіны яшчэ вырабляліся некалькімі невялікімі мануфактурамі ў Францыі, іх заўважылі і палюбілі выдатныя людзі таго часу, такія як Апалінэр, Вінцэнт ван Гог, Паблё Пікаса, Эрнэст Гэмінгўэй, Анры Матыс, Жан-Поль Сартр, Гертруда Стайн, Андрэ Брэтон, Люі-Фэрдынанд Сэлін.
У наш час кампанія выпускае запісныя кніжкі і нататнікі з шчыльнай вільгацеўстойлівай паперай, у цьвёрдай альбо мяккай вокладцы, элястычнай гумкай і матузам для закладкі старонак; сярод прадукцыі — запісныя і тэлефонныя кнігі з рознай разьліноўкай, запісныя кніжкі для маляваньня, чарчэньня, запісу нотаў, рэпартэрскія нататнікі і г. д. Усяго больш за два дзясяткі відаў.
У глябальнай сетцы Інтэрнэт ужо створана мноства сайтаў і творчых блогаў, дзе прыхільнікі Малескінаў апублікоўваюць свае коміксы, накіды, вершы і іншую творчасьць, зробленую на старонках нататнікаў.
Гандлёвая марка «Moleskine» пазыцыянуецца як элітарная.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Moleskine — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (рас.)
- Moleskine у Менску (рас.)
- «Згубіць пашпарт — было найменшым з маіх клопатаў, згубіць нататнік — была катастрофа»
- Малескарня — легендарная кнігарня!
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |