Бабок трылісьцёвы
Бабок трылісьцёвы | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Астракветныя (Asterales) |
Сямейства | Бабковыя (Menyanthaceae) |
Род | Бабок (Menyanthes) |
Від | Бабок трылісьцёвы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Menyanthes trifoliata L., 1753 | |
Бабок трылісьцёвы (Menyanthes trifoliata) — від расьлінаў зь сямейства Бабковыя.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьцябло-корань ляжачы, зялёны, вузлаваты, лісьце патройнае, лісточкі прадоўжна яйкаватыя, падобныя да лісточкаў звычайнага бобу (дзеля чаго расьліна і завецца бабком); верхавіннае, кветкавае сьцябло бязьлістае, вышынёй 15-30 см. Кветкі сабраны ў прадоўжную гронку, белавата ружовыя, нібы пушыстыя ад фрэнзьлікаў, якія акрываюць пялёсткі зь сярэдзіны. Насенныя пушачкі круглыя з буйнымі гладкімі зярнятамі. Красуе раньняй вясной. Паху кветкі ня маюць[1]. Плады 6-7 мм у дыямэтры. Зярняты круглявыя, 2-2.5 мм у дыямэтры, гладкія[2].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марока, Эўропа, поўнач Азіі, ЗША, Канада, Грэнляндыя[3][4].
Вельмі распаўсюджаная па ўсей Беларусі расьліна, якой густа зарастаюць балоты[5]
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Расьліна
-
Лісьце
-
Кветкі
-
Плоды
-
Ілюстрацыя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Балкавец Л. Дзікарастучыя лекавыя і іншыя карысныя расліны БССР. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Сельгассектар, 1932. — С. 11. — 87 с.
- ^ Flora of China Праверана 14.10.2018 г. (анг.)
- ^ Plants of the World Online — Kew Science Праверана 14.10.2018 г. (анг.)
- ^ Germplasm Resource Information Network (GRIN) Праверана 14.10.2018 г. (анг.)
- ^ Балкавец Л. Дзікарастучыя лекавыя і іншыя карысныя расліны БССР. — М.: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Сельгассектар, 1932. — С. 10. — 87 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьбіткоўскі М. Menyanthes trifoliata L. (Вахта, бабок). / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: чэрвень—ліпень 1926. — № 6—7 (9—10). — С. 35.
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |