Maxima Group
Maxima Group | |
Тып | прыватная кампанія |
---|---|
Заснаваная | 1992 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Вільня, Летува |
Ключавыя фігуры | Мантас Кунцайтыс |
Галіна | раздробны гандаль |
Чысты прыбытак | 5,154 млрд эўра (2022) |
Лік супрацоўнікаў | 38 000 (2022) |
Матчына кампанія | Vilniaus prekyba |
Даччыныя кампаніі | MAXIMA LATVIJA SIA[d] і T Market[d] |
Maxima Group — летувіская сетка крамаў, якая працуе ў Летуве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Баўгарыі, і зьяўляецца найбуйнейшай кампаніяй зь летувіскім капіталам і найбуйнейшым працадаўцам у краінах Балтыі. «Maxima Group» налічвала 1300 крамаў на 2020 год у Летуве, Латвіі, Эстоніі, Баўгарыі і Польшчы. У залежнасьці ад памеру сеткі крамаў, «Maxima» прапануе тавары ад 3 тысячаў да 65 тысячаў брэндаў. У групе кампаніяў працуе амаль 40 тысячаў чалавек на 2020 год. Штаб-кватэра кампанія знаходзяцца ў Вільні.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тры першыя крамы «Maxima» былі адчынены ў Вільні ў 1992 годзе, з тых часоў яна стала ў краінах Балтыі самай пасьпяховай сеткай супэрмаркетаў. Першая «Maxima» ў Латвіі адчынілася ў Рызе ў 2001 годзе. У цяперашні час даччыная кампанія «Maxima Latvija» займае каля 24% розьнічнага рынку Латвіі. У Эстоніі «Maxima» зьявілася ў 2001 годзе, першая крама адчынілася ў горадзе Пярну. У 2007 годзе былі адчынены «Maxima XX» крамы ў краіне, а ў 2008 годзе быў адкрыты першая крама «Maxima XXX» у Пярну. У канцы 2011 году Maxima Group выкупіў сетку супэрмаркетаў «Aldik» у Польшчы, якая складалася з 24 крамаў[1]. 21 лістапада 2013 году дах крамы «Maxima XX» у Рызе праваліўся. У выніку было забіта 54 чалавекі, шмат людзей было цяжка паранена. Да гэтага часу не вядома, што паслужыла прычынай катастрофы, але паліцыя рассьледавала некалькі варыянтаў. Галоўная зь іх — адбылася памылка ў архітэктурным праектаваньні[2].
Maxima Group дзейнічала ў Польшчы пад імём Алдыка да 2018 году, але апасьля крамы пачалі пераходзіць на назву Stokrotka, бо гэтая сетка перайшла пад кантроль Maxima Group[3].
Фарматы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крамы «Maxima» падзяляюцца на некалькі тыпаў: «Maxima X», «Maxima XX», «Maxima XXX», «hyper Maxima», «Maxima B», «Ermitažas» і «T-Market». Кожнаму тыпу адпавядае свой стандарт, таму пакупнікі могуць выбраць патрэбны ім тавар. У крамах «Maxima XX» і «Maxima XXX» частка тэрыторыі была адведзеная пад адмысловыя крамы, дзе таксама прадаюцца дадатковыя тавары і аказваюцца дадатковыя паслугі.
- «Maxima X» (раней «Minima») — невялікія крамы, якія знаходзяцца побач з дамамі, месьцяцца ў невялікіх і буйных гарадох. У Баўгарыі падобныя крамы называюцца «T-Market».
- «Maxima XX» (раней «Media») — крамы ў кварталах вялікіх гарадоў, дзе пражываюць ад 12 да 30 тысячаў чалавек, даступныя ўсім мяшчанам.
- «Maxima XXX» (раней «Maxima») — супэрмаркеты зь вялікім асартымэнтам тавараў, да 50 тысячаў відаў харчовых і бытавых тавараў. У падобных супэрмаркетах таксама ёсьць пякарня і кухня, таму пакупнікі могуць замовіць сьвежыя харчовыя тавары.
- «Ermitažas» — сетка крамаў бытавых тавараў у Летуве. Чатыры крамы дзейнічалі ў 2013 годзе ў Вільні, Коўне, Клайпедзе і Шаўлях. Прыбытак крамаў складаў 176,5 млн літаў у 2011 годзе[1].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Баўгарыя | Латвія | Летува | Польшча | Эстонія | Агулам | |
---|---|---|---|---|---|---|
Агульная колькасьць крамаў (2022) | 112[4] | 172[4] | 251[4] | 916[4] | 83[4] | 1534 |
Колькасьць працаўнікоў (2022) | 2309 | 6371 | 12006 | 12398 | 3205 | 37945 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б «Maxima grupei» leista įsigyti Lenkijos prekybos tinklą. Delfi
- ^ Cilvēki meklē atbildes par Zolitūdes traģēdijas iemesliem un atbildīgajiem. la.lv
- ^ «Koniec powstałej w Lublinie sieci sklepów. Aldiki zmienią się w Stokrotki». Lublin112.pl
- ^ а б в г д Who we are. Maxima Grupe.