Перайсьці да зьместу

MP-40

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
MP-40
MP-40
MP-40
Тып пісталет-кулямёт
Краіна паходжаньня Трэці Райх
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня 1939—1945 гады
Выкарыстаньне Гл. карыстальнікаў
Войны Другая сусьветная, Халодная вайна (абмежавана)[1]
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Гайнрых Фольмэр
Дата стварэньня 1938
Вытворца Erma Werke
Вытворчасьць 1940—1945
Адзінак створана Прыбл. 1 мільён
Мадыфікацыі MP 36, MP 38, MP 40, MP 40/1, MP 41
Характарыстыкі
Вага 4 кг (з 32 патронамі — 5 кг)
Даўжыня 833 мм з раскладзеным прыкладам / 630 мм са складзеным
Даўжыня ствала 251 мм

Патрон 9x19мм Парабэлум
Прынцып дзеяньня Вольны затвор, свабодны замок
Хуткастрэльнасьць 450—500 выстр./хв.
Пачатковая
хуткасьць кулі:
~380 м/c
Прыцэльная
далёкасьць
100 м
Найбольшая
далёкасьць
120 м (эфэктыўная)
Від боясілкаваньня здымны магазын на 32 патроны
Прыцэл нерэгуляваны адкрыты на 100 м, з адкідной стойкай на 200 м

MP-40 (ням. Maschinenpistole 40) — пісталет-кулямёт, распрацаваны Гайнрыхам Фольмэрам, ужываўся ва ўзброеных сілах Нямеччыны падчас Другой сусьветнай вайны.

Пехацінец Вэрмахту з МР40

Аўтаматыка MP-40 працуе па прынцыпе аддачы вольнага затвору. Замыканьне канала ствала вырабляецца масіўным затворам, які падпіраецца зваротна-баявой спружынай. За кошт адносна вялікай масы рухомых дэталяў і наяўнасьці пнэўматычнага дэмпфэру пісталет-кулямёт мае адносна нізкі тэмп стральбы, што спрыяльна адбіваецца на трапнасьці.

Пісталет-кулямёт мае ўдарны мэханізм ударнікавага тыпу. Просты па канструкцыі спускавы мэханізм забясьпечвае вядзеньне толькі бесьперапыннага агню, аднак дзякуючы нізкаму тэмпу стральбы добра навучаныя стралкі здольныя весьці агонь і адзінкавымі пострэламі.

Адмысловы засьцерагальнік у пісталета-кулямёта адсутнічае. Яго ролю выконвае выраз для дзяржальні зараджаньня на левым баку ў пазе затворнай скрынкі.

  1. ^ Ingram, Mike (2001). The MP40 submachine gun. Zenith Imprint. С. 75. ISBN 0-7603-1014-9.  (анг.)
  2. ^ Българските SS - Българска бронеизтребителна легия, Ide.li, 26 красавіка 2004