K-PAX
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
K-PAX | |
K-PAX | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d][1][2][3], драматычны фільм[1][4][2] і экранізацыя раману[d] |
---|---|
Рэжысэр | Ян Софтлі |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | K-PAX[d] |
Прадусар | |
У ролях | Кэвін Спэйсі, Джэф Брыджыз, Мэры Макормак |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Крэйг Макей[d] |
Мастак | John Beard[d] |
Вытворчасьць | Intermedia[d] |
Распаўсюд | Universal Pictures і Netflix |
Дата выхаду | 22 кастрычніка 2001[5], 17 кастрычніка 2002[5], 26 кастрычніка 2001[5], 2001 і 25 красавіка 2002 |
Працягласьць | 120 хвілін |
Краіна | Нямеччына, ЗША |
Мова | ангельская |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Ка-Пакс (па-ангельску: K-PAX) — першы том трылёгіі Джына Бруэра, а таксама амэрыканская экранізацыя аднайменнай кнігі, драма 2001 году рэжысэра Яна Софтлі.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Проўт — чалавек-загадка. У адзін сонечны дзень ён проста зьявіўся на вакзале — як быццам згусьцеў з паветра. У яго не было дакумэнтаў, а на пытаньне адкуль ён, спакойна адказаў, што прыляцеў з плянэты Ка-Пэкс.
Псыхіятар Марк Паўэл — звычайны псыхіятар, кожны дзень ён працуе ў той самай псыхіятрычнай лякарні, куды трапіў Проўт. Марк пасьпяхова лечыць сваіх пацыентаў, хоць ён і не вялікі псыхіятар. Для яго праца ў лякарні гэта, хутчэй, руціна, ды і пастаянныя спрэчкі з сынам выводзяць яго з раўнавагі. Таму на новага пацыента ён глядзіць з прафэсійнаю мяккасьцю псыхіятра: ці мала прышэльцаў сярод хворых.
Але хутка яго новы пацыент дае падставу зьмяніць сваё меркаваньне. Проўт зычлівы і спакойны, заўсёды ўпэўнены ў сабе, так, як быццам бы сапраўды ведае, што і чаму рабіць. Ён усьведамляе, што яго трымаюць у псыхіятрычнай лякарні. Ён разумее, што Паўэл — яго лекар. Ён дазваляе яму сябе лячыць. Больш таго, ён выяўляе прафэсійныя веды ў астраноміі і дапамагае акрыяць іншым пацыентам.
Разам з тым, Проўт працягвае сьцьвярджаць, што ён — капэксіянін. Чаму ж ён тады так падобны да чалавека? «А да каго жа яшчэ мне быць падобным? Вы таксама апранаеце адзежу, калі на вуліцы ідзе дождж. А я не магу жыць на Зямлі ў целе, якое дыхае не кіслародам». На любое пытаньне Проўт гатовы даць разумны адказ. Справа даходзіць да таго, што Марк пачынае сумнявацца ў сваёй кампэтэнтнасьці. У псыхічных хваробаў ёсьць свае сымптомы, але сымптомаў няма ў Проўта. Няўжо ён гаворыць праўду?
Марк уражаны і зьбянтэжаны, яму падабаецца гутарыць з Проўтам. Сам не прымячаючы як, ён прывязаўся да свайго, ні да каго не падобнага, пацыента. Цяпер нават у вольны час ён імкнецца раскрыць гэтую загадку.
Тады Марк вырашае мэтадычна вывучыць усё, што вядома пра яго пацыента. Ужыўшы мэтад глыбокага гіпнозу, ён знаходзіць нейкую зачэпку: падаўленыя ўспаміны, якія відавочна належаць чалавеку. У гэтых блытаных урыўках атрымоўваецца знайсьці толькі некалькі ўказаньняў на мінулае жыцьцё Проўта…
Цытаты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Проўт: «Жадаю табе нешта сказаць, Марк, тое, што ты пакуль яшчэ ня ведаеш, але мы на K-PAX пажылі нямала і адкрылі вось што: сусьвет пашыраецца, а затым згортваецца ў самога сябе, і гэты працэс будзе працягвацца вечна. Але ты ня ведаеш, што калі сусьвет разгорнецца зноў, усё будзе так, як і цяпер. Ты сустрэнесься з наступствамі памылак, якія робіш сёньня, ты будзеш хвалявацца аб наступствах кожнай памылкі зноў і зноў, — вечна. Таму мая рада — рабі ўсё правільна цяпер. Таму што ў цябе ёсьць толькі цяпер.»
Аб першакрыніцы аднаго з асноўных эпізодаў фільму
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэці Хіл сьцьвярджала, што яе з мужам Барні 19 верасьня 1961 году выкралі прышэльцы на шляху дахаты з Канады. Праз тры годы пад гіпнозам яна ўспомніла цэлы шэраг падрабязнасьцяў знаходжаньня на касьмічным караблі і нават змагла намаляваць мапу зорнага неба, якім яго бачаць іншаплянэцяне. Менавіта малюнак зорнай карты і стаў асноўным доказам для тых, хто лічыць, што Хіл гаварыла праўду.
Мапай Бэці Хіл зацікавіўся астраном-аматар Марджары Фіш з штату Агаё. Фіш зыходзіла з таго, што калі ў мапе, намаляванай Бэці, ёсьць хоць нейкая дзель ісьціны, то яна павінна адлюстроўваць участак зорнага неба, назіранага прышэльцамі зь іх роднай плянэты, адкуль і прыляцеў «карабель». Прарабіўшы гіганцкую аналітычную працу, Фіш знайшла гэты ўчастак неба.
Прафэсійныя астраномы ацанілі працу Фіш вельмі высока. Прафэсар унівэрсытэту штату Агаё Ўолтар Мітчал з групаю студэнтаў узяўся яе праверыць. Два вялікія шары, намаляваныя Бэці Хіл, былі вызначаныя Фіш як зоркі Дзэта I і Дзэта II сузор’і Рэтыкулі. Фіш заклала ў кампутар становішча сотняў найбліжэйшых да нас зоркаў і склала праграму, якая мадэлюе зорнае неба такім, як яго бачаць з Дзэта Рэтыкулі па кірунку да Сонца. Што дзіўна, мапа сапраўды амаль супала з малюнкам Хіл.
Яшчэ больш загадкавы наступны факт. Свой малюнак Бэці Хіл зрабіла пад гіпнозам у 1964 годзе. Дзевяць зорак гэтага малюнка Фіш распазнала, а тры зоркі ідэнтыфікаваць не змагла. Гэтыя тры зоркі былі адкрытыя астраномамі пазьней, у 1969 годзе. У 1961 годзе, калі Бэці «выкралі», і ў 1964, калі яна малявалі мапы, аб гэтых сьвяцілах ня ведаў аніводны зямлянін.
«Выпадак Хіл» стаў асноваю для кнігі Джона Фулэра «Перарванае падарожжа: дзьве зьніклыя гадзіны на борце „лятаючай талеркі“» (The Interrupted Journey: Two Lost Hours Aboard A Flying Saucer, 1966) і мастацкага фільму «Інцыдэнт з НЛА» (The UFO Incident, 1975).