Iowa

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Iowa»
Альбом Slipknot
Выдадзены 28 жніўня 2001
Запісаны 2001 у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія
Жанр ню-мэтал
Працягласьць 66:23
Выдавец Roadrunner Records
Прадусар Slipknot, Рос Робінсан
Храналёгія Slipknot
Slipknot
(1999)
Iowa
(2001)
Vol. 3: (The Subliminal Verses)
(2004)

Iowa — другі студыйны альбом амэрыканскага ню-мэтал гурта Slipknot, выпушчаны ў 2001 годзе.

Кружэлка адразу дэбютавала на трэцім месцы ў Billboard і на першым у чартах Вялікабрытаніі нягледзячы на свой цяжар. Акрамя гэтага, альбом патрапіў у яшчэ звыш дзесяці розных чартаў. А жыхары Японіі атрымалі магчымасьць праслухаць дадатковы 15-ы трэк «Liberate», запісаны на канцэрце ў той жа Японіі.

Наш новы альбом нашмат цяжэйшы, чым наш першы запіс, якую мы стварылі. Гэта крута, таму што ён дэбютаваў на 3 месцы ў 200 лепшых. Гэта тыпу вялікі сярэдні палец усяе гэтае бягучае індустрыі, хрэноваму адстою, які я бачу на MTV.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адыграўшы канцэртны тур у падтрымку свайго дэбютнага альбома, Slipknot адпачылі 2 месяцы і заселі ў студыю запісваць другі альбом. У красавіку 2001 году на прэс-канфэрэнцыі была згуляная песьня «The Heretic Anthem», якая зьдзівіла фанатаў групы. Музыка Slipknot уцяжарылася і наблізілася па гучаньні да жанру дэз-мэталу.

Запіс альбома доўжыўся з студзеня па сакавік толькі з чатырма вольнымі днямі. Яны працавалі з 13:00 да 1:00.

На самой справе, сам працэс запісу стаў для нас чымсьці накшталт часавага адпачынку. Калі мы ўварваліся ў студыю, маючы пры сабе 13 новых песень, і сталі проста вывяргаць іх зь сябе, то гэта было нешта! Усю нашу групу з 9 чалавек проста дрэчыла з самога пачатку запісу і да яе канца! Успомніце, падчас турнэ мы не запісалі ніводнай песьні. Мы ўсіх сябе аддалі таму, каб як мага лепш выступіць жыўцом, а аб напісаньні музыкі мы наогул ні фіга не задумваліся. Калі скончыўся апошні тур, мы ўзялі цэлых 2 месяцы адпачынку, расслабіліся, сканцэнтраваліся, а потым проста зарулілі ў студыю і запісалі «Iowa»."

Новыя песьні больш складаныя па сваёй структуры, і мы не пісалі гэтыя песьні па загадзя прыгатаванаму сцэнару — тры рыфа, вось тут уступ, а тут стромкі прыпеў! Менавіта так робіць большасьць груп. «Давайце разаб’ем песьню на 3 часткі, будзем гуляць па схеме», так гэтыя вырадкі нават не гуляюць усю песьню цалкам, запісваюць па частках, а потым зводзяць. У нас усё па-іншаму. На новым альбоме шмат прышпільных фішак, і ўсе таму, што самыя забойныя трэкі мы запісвалі жыўцом. Нас прышпільвае брутальнасьць, але мы яшчэ тырчым і ад прыгажосьці. На новым запісе Коры сапраўды сьпяваў! У яго ёсьць голас, і мы проста не мяшалі яму зь ім скажацца.

Мік Томпсан

Папярэдні альбом як бы прадставіў нас сьвету, адлюстраваўшы групу ў розных фарбах. Але фарбы на карцінах былі розных колераў. Зараз жа гэтыя колеры — чорны і белы. Прычым наш чорны колер — гэта самае змрочнае адценьне чорнага. І гэта сапраўды балюча.

Як і падчас запісу першай кружэлкі іх прадусарам быў Рос Робінсан.

Рос зламаў сьпіну ў няшчасным выпадку на матацыкле. Ён прадусаваў нас у асноўным лежучы на сьпіне. Ён увайшоў у мой пакой для барабанаў, і прылёг, застагнаўшы, таму што ён не мог устаць. Гэты хлопец павінен быў знаходзіцца ў лякарні — вось так ён клапоціцца. Гэта прымусіла мяне спрабаваць быць нават цяжэй. Я разумею, дзякуй Богу, што ён зламаў сьпіну, чувак, без крыўд.

Я пераскокваў падвойным скачком. Я ехаў занадта хутка, і мой байк выскачыў з-пад мяне, і я прызямліўся на галаву. Гэта быў ачмуральна — мотакрос рулез! Так або інакш, я зламаў пазванкі, так што я страціў дзень.

Запісвала група свой альбом у сваіх масках.

Улетку 2001 году група пацешыла ўсіх сваіх куміраў тварэньнем пад назовам «Iowa», названага ў гонар роднага штата музыкаў — Аёвы. Музыка Slipknot зьмянілася і як абяцалася стала цяжэйшай і брутальнай.

Трэкліст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. «(515)» — 0:58
  2. «People = Shit» — 3:35
  3. «Disasterpiece» — 5:08
  4. «My Plague» — 3:40
  5. «Everything Ends» — 4:14
  6. «The Heretic Anthem» — 4:14
  7. «Gently» — 4:54
  8. «Left Behind» — 4:01
  9. «The Shape» — 3:37
  10. «I Am Hated» — 2:37
  11. «Skin Ticket» — 6:41
  12. «New Abortion» — 3:36
  13. «Metabolic» — 3:59
  14. «Iowa» — 15:04
Бонус-трэк
  1. «Liberate» (Live у Японіі) — 4:25