Hasta La Fillsta
Hasta La Fillsta | |
Выступ гурту Hasta La Fillsta ў 2010 годзе | |
Гады | 1996—1999; лістапад 2009 — цяпер |
---|---|
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | ангельская, беларуская, расейская |
Жанр | альтэрнатыўны рок |
Удзельнікі | Вольга Самусік, Кастусь Калесьнікаў, Сяргей Канановіч, Улад Плюшчаў, Зьміцер Харытановіч |
Былыя ўдзельнікі | Хрысьціна Мендзялеева |
hastalafillsta.com/be |
Hasta La Fillsta — беларускі гурт, які выконвае музыку кірунку альтэрнатыўны рок. Заснаваны ў 1996 годзе. Першапачаткова выконвалі песьні на ангельскай мове, потым на беларускай, расейскай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьяўленьне (1996)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт узьнік у 1996 годзе. Першапачатковы калектыў складаўся з трох хлопцаў і адной дзяўчынкі: гітарыст, басіст, барабаншчык і вакалістка — Сяргей Канановіч, Кастусь Калесьнікаў, Зьміцер Харытановіч і Хрысьціна Мендзялеева. Гурт заявіў пра сябе ўжо празь месяц пасьля стварэньня стаўшы ляўрэатам фэстывалю альтэрнатыўнай музыкі «Уступи дорогу», які праводзіўся фондам Сораса. У гэтым складзе гурт перамог на рок-фэсьце «Басовішча’97».
У 1997 годзе, вакалістка гурту, Хрысьціна Мендзялеева, на Рок-каранацыі, атрымала званьне «Рок-князёўна’97», абышоўшы Вераніку Круглову.
Зь лістапада 1998 году па 1999 год у гурце граў басіст Улад Плюшчаў.
У 1999 годзе вакалістка гурту, Хрысьціна Мендзялеева, зьехала вучыцца ў Бэльгію, і гурт на доўгі час распаўся — вакалістка засталася ў Бэльгіі, пасьля вучобы, заняўшыся кінэматаграфіяй, а хлопцы гралі па іншых гуртах[1].
Адраджэньне (2009)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Празь дзесяць гадоў пасьля распаду асноўны склад гурту вырашыў ізноў сабрацца, у канцы 2009 году, заявіўшы аб гэтым на «Еўрарадыё». Для першых пяці песень запрасілі 3 новых вакалістаў — Аляксандра Памідорава, Сашу Ракаўца, ды Вольгу Васмусік, кожны зь іх выканаў розныя песьні.
У складзе гурту вакалісткай засталася Вольга Самусік, якая раней сьпявала ў гуртах «Tarpach» і «žygimont VAZA». Вольга Самусік таксама атрымала тытул «Рок-князёўна» ў 2007 годзе.
Першы прэзэнтацыйны трэк з каляднага інтэрнэт-рэлізу — «Праўда», на словы Францішка Багушэвіча (вакалісты Саша Ракавец і Аляксандар Памідораў).
Першы канцэрт пасьля ўзьяднаньня, які гурт падрыхтаваў да «Сьвята герояў», гурт даў 23 лютага 2010 году. Гурт выканаў новыя песьні, якія ўвайшлі ў інтэрнэт-рэліз, а таксама некалькі гітоў гурта. Канцэрт адбыўся ў «Jolly Roger Café», Менск. У чэрвені 2010 году гурт прыняў удзел у праграме «Зорны рынг», тэлеканала СТБ.
Склад гурту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачатковы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хрысьціна Мендзялеева — вакал
- Кастусь Калесьнікаў — бас (з 1996 г. па кастрычнік 1998 г.)
- Сяргей Канановіч — гітара
- Улад Плюшчаў — бас (з лістапада 1998 г. па 1999 г.)
- Зьміцер Харытановіч — барабаны
Сёньняшні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Канановіч — гітара (таксама і ў «Крамбамбуля», «Zet»; бас у «Pomidor/OFF»)
- Улад Плюшчаў — бас (таксама і ў «Крамбамбуля», «Zet», «IQ48»)
- Зьміцер Харытановіч — барабаны (таксама і ў «Rainstorm» (ААЭ), «Dr. Jack» (Беларусь — ААЭ), «Pomidor/OFF»).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д.П. «HASTA LA FILLSTA» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 323. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-11 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт гурту «Hasta La Fillsta»
- «Hasta La Fillsta»: «Усё-такі за 10 гадоў мы сталі граць лепш»
- Hasta La Fillsta сьпела на словы першага айчыннага рэпэра
- «Свята герояў»: IQ48, ZM99 (Зьмяя) і Hasta La Fillsta
- Hasta la fillsta вяртаецца на сцэну адразу з чатырма вядомымі вакалістамі(недаступная спасылка)
- Сайт СТВ