Перайсьці да зьместу

Курападобныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Galliformes»)
Курападобныя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадКурападобныя
Бінамінальная намэнклятура
Galliformes

Курападо́бныя (Galliformes) — атрад птушак.

Вядомы зь ніжняга эацэну. 2 падатрады: гаацыны і ўласна курападобныя, 7 сямействаў (6 сучасных: веліканогія куры, фазанавыя, індычыя, краксавыя, або гока, цецеруковыя, цацаркавыя), 283 сучасныя віды. На Беларусі 7 відаў: глушэц, курапатка белая, курапатка шэрая, перапёлка, рабчык, цецярук, фазан.

Даўжыня ад 12 см (карлікавая перапёлка) да 235 см (чубаты аргус), маса ад 45 г (карлікавая перапёлка) да 10 кг (дзікі індык). Самцы буйнейшыя за самак. Палавы дымарфізм добра выражаны. Дзюба кароткая, моцная. Крылы шырокія. Ногі моцныя. Добра ходзяць, бегаюць, палёт непрацяглы.

Наземныя або наземна-дрэвавыя птушкі. Кормяцца пладамі, насеньнем, травой, лісьцем, вусякамі, малюскамі, чарвямі.

Пераважна палігамы, такуюць. Гнёзды на зямлі (акрамя гаацына і гока). Нясуць да 25 яец. Вывадкавыя птушкі.

Аб’ект промыслу і разьвядзеньня. Банкіўскія куры, індычыя і цацаркавыя — продкі свойскіх парод.