Перайсьці да зьместу

Курапатка белая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Курапатка белая
Lagopus lagopus

Курапа́тка бе́лая, пардва (па-лацінску: Lagopus lagopus) — птушка атраду курыных, блізкі сваяк фазана. Занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[1].

Lagopus lagopus lagopus

Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя звычайная птушка, у Рэчы Паспалітай лічылася адмыслова беларускім далікатэсам. Лавілі пераважна «колам» (сілом).

Мяса вельмі смачнае, цёмнае, з характэрным смакам. Маладых птушак (маюць жоўтыя ножкі і чорную дзюбу) можна запякаць, ужо на наступны дзень пасьля здабычы, абгарнуўшы тонкімі скрылікамі сала або шпіку. Старэйшых (маюць шэрыя ножкі і белую дзюбу) трэба абавязкова некалькі дзён вытрымліваць у пер’і. Іх лепей тушыць (асабліва ў капусьце, а таксама ў сьмятане, віне, парэчкавым або апэльсінавым соўсе і г. д.). Абскубаных і вытрыбушаных курапатак трэба мыць старанна, але хутка, бо вада «вымывае» смак. Запякаць трэба на моцным агні, але не даўжэй за 30—40 хвілін. Паляпшае смак курапатак пучок мускатнага шалфею, які выдаляюць пасьля запяканьня.

Курапатак таксама фаршыруюць (сьвінінай, вантробамі, зялёным гарошкам). Адным з далікатэсаў шляхецкай кулінарыі лічыліся курапатка «ў сьнезе» (г. зн. запечаныя ў пенцы зь яечных бялкоў).

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]