Міжземнаморская група
Міжземнаморская група | |
Дзяржавы-ўдзельніцы (зялёным) | |
Дата ўтварэньня | 17 сьнежня 2013 (10 гадоў таму) |
---|---|
Дзейнічае ў рэгіёнах | Міжземнамор’е, Паўднёвая Эўропа |
Сяброўства | 9 дзяржаваў (2023 год) |
Кіроўны орган | Зьезд |
Міжземнаморская група — альянс дзяржаваў-удзельніц Эўразьвязу з выхадам да Міжземнага мора, заснаваны ў сьнежні 2013 году.
На 2023 год у склад групы ўваходзіла 9 дзяржаваў: Грэцыя, Гішпанія, Італія, Кіпр, Мальта, Партугалія, Славенія, Францыя і Харватыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Датай неафіцыйнага стварэньня Міжземнаморскай групы можна лічыць 17 сьнежня 2013 году, калі ў Брусэлі міністры замежных спраў Кіпру і Гішпаніі выступілі з ініцыятывай аб забесьпячэньні ўзгодненасьці ў разьвязаньні пытаньняў, якія ўяўляюць агульны інтарэс у рамках Эўразьвязу. Тады было вырашана, што група будзе праводзіць штогадовыя нарады на ўзроўні міністраў[1].
Першая такая сустрэча павінна была прайсьці ў Грэцыі ў 2014 годзе, падчас яе старшынства ў Радзе ЭЗ, але замест гэтага адбылася 14 красавіка ў Алікантэ[2][3][4]. Другая сустрэча адбылася ў лютым 2015 году ў Парыжы. У лютым 2016 году на Кіпры адбылася трэцяя міністэрская сустрэча Міжземнаморскай групы, на якой таксама прысутнічаў Генэральны сакратар Саюзу для Міжземнамор’я Фаталах Сіджылмасі. Міністры замежных спраў абмеркавалі пытаньні бясьпекі і стабільнасьці ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе, а таксама ўрэгуляваньне міграцыйнага крызысу[5][6][7].
Свой першы афіцыйны саміт група правяла 9 верасьня 2016 году ў зале Запіён у Атэнах (Грэцыя)[8]. Па выніках саміту была апублікаваная Атэнская дэклярацыя, якая заклікае да інвэстыцый з мэтай разьвязаньня праблемы беспрацоўя сярод моладзі і падтрымкі эканамічнага росту, а таксама да ўмацаваньня супрацоўніцтва краін ЭЗ па пытаньнях бясьпекі і міграцыі[9][10].
У 2021 годзе падчас візыту прэм’ер-міністру Славеніі Янеза Яншы ў Грэцыю было абвешчана, што яго краіна, якая падтрымліваецца Францыяй, Гішпаніяй і Грэцыяй, таксама далучыцца да групы. Дэлегацыі Харватыі і Славеніі ўпершыню прынялі ўдзел на саміце групы ў Атэнах 17 верасьня 2021 году[11][12].
Дзяржавы-ўдзельніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Саміты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 9 верасьня 2016 — Афіны, Грэцыя
- 28 студзеня 2017 — Лісабон, Партугалія
- 10 красавіка 2017 — Мадрыд, Гішпанія
- 10 студзеня 2018 — Рым, Італія
- 29 студзеня 2019 — Нікасія, Кіпр
- 14 чэрвеня 2019 — Валета, Мальта
- 10 верасьня 2020 — Грасэта-Прунья, Францыя
- 17 верасьня 2021 — Афіны, Грэцыя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ EuroMed 7: Η ταυτότητα και οι στόχοι της Συμμαχίας – Η Διακήρυξη του 2019 με φόντο τις τουρκικές προκλήσεις Праверана 2022-04-29 г. Архіўная копія ад 2022-01-02 г.
- ^ « Med Group » meeting at the initiative of Cyprus and Spain (Brussels – 16/12/2013). Embassy of France in La Valette (2013-12-30). Архіўная копія ад 2016-10-20 г.
- ^ FM participates in “Med Group” Meeting. Famagusta Gazette. Архіўная копія ад 2014-07-17 г.
- ^ Informal Ministerial Meeting of the Mediterranean Group: UfM presents latest updates on regional integration efforts. Union of the Mediterranean (2014-04-16). Праверана 2022-04-29 г. Архіўная копія ад 2021-06-19 г.
- ^ Med Group’s Ministers of Foreign Affairs gave a joint Press Conference. Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Cyprus (2016-02-26). Архіўная копія ад 2016-05-09 г.
- ^ Ministerial Meeting of the “Med Group”: UfM Secretary General presents state of play and perspectives for regional integration in the Mediterranean. Union for the Mediterranean (2016-02-26). Праверана 2022-05-03 г. Архіўная копія ад 2021-06-19 г.
- ^ Cyprus - 3rd informal Ministerial Meeting of the “Med Group” - Joint Communiqué (Limassol, 25-26 February 2016) Архіўная копія ад 2019-12-14 г.
- ^ Michele Kambas, Renee Maltezou (2016-09-09) EU Med nations hold summit on growth, EU paymasters question motive. REUTERS. Праверана 2022-05-03 г. Архіўная копія ад 2022-05-03 г.
- ^ Michael Ivanovitch (2016-09-11) Bratislava EU talkfest will ignore pain in Club Med economies. CNBC. Праверана 2022-05-03 г. Архіўная копія ад 2019-08-10 г.
- ^ Irene Kostaki (2016-09-11) Club Med does Bratislava Праверана 2022-05-03 г. Архіўная копія ад 2019-08-09 г.
- ^ Antigoni Pitta (2021-09-15) Cyprus problem to be discussed at upcoming EUMed summit Праверана 2022-05-03 г. Архіўная копія ад 2021-10-25 г.
- ^ Hrvatska je od danas dio EU MED, osnažujemo utjecaj i mediteransku pripadnost Архіўная копія ад 2021-09-18 г.
- Міжурадавыя арганізацыі
- Міжнародныя эўрапейскія арганізацыі
- Паўднёвая Эўропа
- Замежная палітыка Кіпру
- Замежная палітыка Францыі
- Замежная палітыка Гішпаніі
- Замежная палітыка Італіі
- Замежная палітыка Партугаліі
- Замежная палітыка Грэцыі
- Замежная палітыка Мальты
- Замежная палітыка Славеніі
- Замежная палітыка Харватыі
- Зьявіліся ў 2013 годзе