Demofest
Выгляд
| Demofest | |
| Дата(ы) | тры дні ў ліпені |
|---|---|
| Гады | з 2008 года па н. ч. |
| Месца(ы) правядзеньня | Крэпасць Касцёл, Баня-Лука, Босьнія і Герцагавіна |
| Жанр(ы) | рок, поп, панк, метал, хіп-хоп, рэгі |
| jelendemofest.org | |
Demofest — штогадовы музычны фэст, што праходзіць у крэпасьці Касьцёл у горадзе Баня-Лука, Рэспубліка Сэрбская. Праводзіцца рэгулярна кожны ліпень пачынаюч з 2008 году з удзелам маладых незалежных гуртоў з краінаў былой Югаславіі. У наш час зьяўляецца найбуйнейшым фэстывалем незалежнай музыкі на тэрыторыі Паўднёва-Ўсходняй Эўропы і найбуйнейшым бясплатным фэстывалем рэгіёну.
За пэрыяд 2008—2015 гадоў праз фэст прайшло больш 3000 незалежных гуртоў, 61 калектыў выступіў па-за конкурснай праграмай. Уваход на ўсе імпрэзы фэстываля свабодны, у апошнія гады штогод яго наведваюць каля 40 тыс. чалавек[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jelen Demofest u 10 brojeva | DemoFest Праверана 2015-07-12 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Demofest — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў