QIP
Quiet Internet Pager | |
Распрацоўка | Ільхам Зюлькарнэеў |
---|---|
Апошняя вэрсія | [+/−] |
АС | Microsoft Windows |
Тып | Праграма імгненнага абмену паведамленьнямі (Інтэрнэт-мэсэнджэр) |
Ліцэнзія | Прапрыетарная |
Афіцыйная старонка | www.qip.ru |
Quiet Internet Pager (QIP) — бясплатная праграма імгненнага абмену паведамленьнямі згодна пратаколу OSCAR, шмат у чым аналягічная ICQ. QIP — гэта кліент з закрытым зыходным кодам, прызначаны для перадачы імгненных паведамленьняў праз агульнадаступныя сэрверы пад апэрацыйнай сыстэмай сямейства Microsoft Windows і іншых плятформаў.
Магчымасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плюсы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Абарона ад спама і флуда з боку тых, хто не ўваходзіць у сьпіс кантактаў карыстача. Абарона ажыцьцяўляецца ў выглядзе заданьня пытаньня і параўнаньня адказу з зададзеным. За конт гэтага становіцца магчымым зь вялікай дзельлю верагоднасьці вызначыць, зьяўляецца суразмоўца рэклямным робатам або жывым чалавекам. Калі адказ слушны, то паведамленьні ад гэтага нумара (UIN) прымаюцца.
- Гнуткая сыстэма налад.
- «Усёвідушчае вока» — гэтая функцыя дазваляе пазнаць, хто дадаў вас у свой сьпіс кантактаў, хто чытаў вашы стан-паведамленьні, і ўсе іншыя сэрвісныя пакеты ад тых карыстачоў, якіх няма ў вашым сьпісе кантактаў (раней, магчыма, «вока» адлюстроўвала нумары тых, хто праглядаў вашы анкетныя дадзеныя)
- Прагляд IP-адраса суразмоўцы (у вызначаных выпадках, якія залежаць ад налад кліента суразмоўцы), абарона свайго IP ад прагляду (па змоўчваньні адключана функцыя прыёму/перадачы файлаў — пры звароце да гэтых магчымасьцяў суразмоўцам IP—адрас становіцца вядомы, пра што карыстач папярэджваецца паведамленьнем).
- Магчымасьць прымацаваць акно мэсэнджэра да экрана на «кнопку», каб яно не рухалася і не хавалася за іншыя вокны.
- Партатыўнае выкарыстоўваньне. QIP можна захоўваць і запускаць з флэш-носьбіта на іншых кампутарах.
- «Гарачыя клявішы», якія можна перапрызначаць і неабходна актываваць асобна, у прыватнасьці:
- Функцыя «анты-бос», якая дазваляе прыбіраць з экрана акна qip, а гэтак жа яго значок з панэлі, што актывуецца націскам камбінацыі клавіш Ctrl + F12 або Ctrl + F11, у апошнім выпадку пры аднаўленьні працы ў карыстача будзе запытвацца пароль на акаўнт.
- Магчымасьць трансьлітарацыі набраных паведамленьняў (вылучанай часткі паведамленьня) па націску камбінацыі Ctrl + T, а таксама выпраўленьне тэксту, набранага ў няслушнай раскладцы (калі замест «прывіт» атрымліваецца «ghsdbn») пры дапамозе камбінацыі клавіш Ctrl + R.
Мінусы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- закрыты зыходны код
- адсутнасьць кросплятформэннасьці
Выкарыстаньне пад UNIX
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пакет QIP магчыма запусьціць пад АС сямействы *NIX бяз страты функцыяналу. Для гэтага неабходна ўсталяваць пакеты wine і winbind, а таксама прапісаць у цэтлік запуску парамэтар /oldgif, напрыклад wine "/home/username/.wine/drive_c/Program Files/QIP/qip.exe" /oldgif, але дадзены прыклад можа працаваць не ўсюды (напрыклад, у зборцы wine пад FreeBSD).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя праграмы QIP пачалася ўвосень 2004 году, першапачаткова як інтэрнэт-пэйджар для асабістага карыстаньня. Асноўнай задачай праграмы ставілася забесьпячэньне перадачы і атрыманьня паведамленьняў. Якая-небудзь графіка або гукі не плянаваліся, што і было адлюстравана ў назове — Quiet Internet Pager, скарочана QIP, што азначае «Ціхі інтэрнэт-пэйджар».
Першай вэрсіяй стаў QIP 2005 пад апэрацыйныя сыстэмы сямейства Microsoft Windows. Лічба 2005 азначае год выпуску. У канцы 2006 году выйшла ў сьвет вэрсія QIP PDA для партатыўных прыладаў пад кіраваньнем апэрацыйных сыстэмаў сямейства MS Windows Mobile. У красавіку 2007 году выпушчаная вэрсія QIP PDA для прылад на базе апэрацыйнай сыстэмы Symbian.
З моманту зьяўлення праграмы прадукт так і ня выйшаў з стадыі альфа-тэставаньня. Бэта-вэрсія павінна была, па першапачатковай задуме, выйсьці ў 2006 годзе, але пазьней аўтар прыняў рашэньне аб стварэньні новага праекту — QIP Infium, у які і перарасла бэта. Ён выйшаў 22 чэрвеня 2007 году.
Выкарыстаньне камэрцыйнай бібліятэкі TRichView для Delphi пры стварэньні QIP не дае магчымасьці ліцэнзаваньня па GPL. Адкрыцьцё ж зыходнага коду пад іншымі ліцэнзіямі не адбылося.
Афіцыйных распрацовак QIP (менавіта пад такім назовам, а няйначай) не вядзецца.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (рас.)