Crunchyroll

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Crunchyroll
Выява лягатыпу
Тып прыватная кампанія[d]
Заснаваная 2006
Уласьнікі Соні
Разьмяшчэньне
Галіна патокавае мультымэдыя[d] і anime industry[d]
Матчына кампанія Crunchyroll, LLC[d]
Даччыныя кампаніі Crunchyroll SAS[d]

Crunchyroll (бел. Кранчырол) — амэрыканская вытворчая і ліцэнзійная кампанія, якая засяроджана на струменевым вяшчаньні прадукцыі ўсходняе Азіі, уключаючы анімэ, манґу, дарамы і гульні. Кампанія была заснавана ў 2006 годзе групай выпускнікоў каліфарнійскага ўнівэрсытэта ў Бэрклі[1].

Crunchyroll была даччынай кампаніяй AT&T Otter Media, і з 2016 па 2018 год кампанія супрацоўнічала з Funimation Global Group, якая ў канчатковым выніку аб’ядналася з Crunchyroll у 2022 годзе пасьля таго, як «Соні» набыла Crunchyroll у 2021 годзе. Цяпер кампанія належыць Sony Pictures Entertainment і Aniplex.

Crunchyroll прапануе больш за 1000 анімэ, 200 Дорам і 80 тайтлаў мангі. Даступнасьць гэтай калекцыі вызначаецца рэгіянальнымі абмежаваньнямі. На 2021 год сэрвіс мае 5 мільёнаў платных падпісантаў. 11 сакавіка 2022 года, пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, Crunchyroll прыпыніў працу ў Расеі ў сувязі са збоямі ў аплаце і падтрымцы сэрвісу. Crunchyroll таксама выпускае сваю прадукцыю на відэаносьбіты альбо наўпрост, альбо праз сваіх партнэраў па распаўсюджваньні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Crunchyroll CEO: Making Online Anime Pay. ICv2 (Декабрь 15, 2008). Праверана Февраль 26, 2014 г. Архіўная копія ад 2008-12-17 г.