Crowne Plaza (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гасьцініца
Crowne Plaza
Будынак былога гатэлю «Сьвіслач». г. Менск.jpg
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас Вуліца Валадарскага (Менск) і вуліца Кірава
Каардынаты 53°53′42.73″ пн. ш. 27°33′17.27″ у. д. / 53.8952028° пн. ш. 27.5547972° у. д. / 53.8952028; 27.5547972Каардынаты: 53°53′42.73″ пн. ш. 27°33′17.27″ у. д. / 53.8952028° пн. ш. 27.5547972° у. д. / 53.8952028; 27.5547972
Аўтар праекту А. П. Воінаў
(перабудова - М. І. Бакланаў, Г. У. Заборскі, Г. М. Бенядзіктаў, Я. І. Шапіра)
Будаўніцтва 19341938 гады
Статус Гісторыка-культурная каштоўнасьць РБ
Сайт Афіцыйны сайт
Crowne Plaza на мапе Беларусі ±
Crowne Plaza
Crowne Plaza
Crowne Plaza
Crowne Plaza
Crowne Plaza
Crowne Plaza
Commons-logo.svg Crowne Plaza на Вікісховішчы

Crowne Plaza (да 1987 г. — Беларусь, да 2008 г. — Сьвіслач) — гатэль у Менску на рагу вуліцаў Кірава й Валадарскага 13/23. Узьведзены ў 1934—1938 гг. (архітэктар А. П. Воінаў).

Будынак вызначаўся простым вырашэньнем фасадаў і выразнай пляніроўкай. Фасады гасьцініцы былі тыповыя для архітэктуры грамадзкіх і жылых будынкаў 1930-х гг[1].

Асноўны акцэнт зроблены аўтарам на шасьціпавярховы вуглавы скруглены аб’ём з галоўнымі ўваходамі, флянкіраваны бакавымі рызалітамі. Фасад скругленай часткі рытмічна расчлянёны на ўзроўні другога-пятага паверхаў трохчвэртнымі круглымі калёнамі рознапамернымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аздобленымі падаконнымі філёнгамі. На другім паверсе зроблены бальконы з мэталічнымі агароджамі. У бакавых рызалітах таксама разьмешчаныя бальконы на фігурных бэтонных кранштэйнах і з мэталічнымі агароджамі. Да вуглавога аб’ёму пад прамым вуглом прымыкаюць пяціпавярховыя крылы, фасады якіх на ўзроўні другога-чацьвёртага паверхаў чляняцца трохчвэртнымі калёнамі й эркерамі. Плястыку фасадаў узбагачаюць магутныя карнізы, якімі аддзелены атыкавы паверх і завершаны фасад[1].

У Другую сусьветную вайну гасьцініца была спаленае. У пачатку 1945 г. пачаліся праектныя работы па аднаўленьні будынку. Аўтарам праекту аднаўленьня быў таксама А. П. Воінаў. У праектных работах (унутраная пляніроўка й афармленьне інтэр’ераў) прымалі ўдзел архітэктары М. І. Бакланаў, Г. У. Заборскі, Г. М. Бенядзіктаў, Я. І. Шапіра[1].

Знадворныя сьцены захаваліся цалкам і мелі дастаткова «здаровы» выгляд. Таму было вырашана фасадныя сьцены захаваць. З унутранага боку рэкамэндавалася зьняць акаліну й сьцены атынкаваць. У месцах, дзе меліся вэртыкальныя трэшчыны, прапаноўвалася сьцены ўмацаваць мэталічнымі сувязямі, якія лякалізавалі б іх далейшую дэфармацыю. Таксама праектам прадугледжвалася захаваць і выкарыстаць старыя фундамэнты. Новыя фундамэнты закладваліся толькі пад новыя слупы й сьцены[1].

Дом Кастравіцкай і гатэль Crowne Plaza Minsk

Такім чынам, па праекце аднаўленьня гасьцініцы «Беларусь» пасьля Другой Сусьветнай вайны фасады фактычна захоўваліся ранейшыя, у пэўнай ступені мянялася ўнутраная пляніроўка. Аднаўленьне будынка гасьцініцы было завершанае ў 1947 г[1].

У 1987 г. гасьцініца «Беларусь» перайменавана ў «Сьвіслач». У 2008 г. у выніку рэканструкцыі гасьцініца «Сьвіслач» перайменаваная ў гатэль «Crowne Plaza»[1].

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000071