Перайсьці да зьместу

Камэлінакветныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Commelinales»)
Камэлінакветныя
Commelina communis — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаАднадольныя (Monocots)
ПадклясаКамэлініды (Commelinids)
АтрадКамэлінакветныя
Бінамінальная намэнклятура
Commelinales Mirb. ex Bercht. & J.Presl
ITIS 39093 ·

Камэлінакветныя (Commelinales) — парадак кветкавых (Angiosperms) расьлінаў, які зьмяшчае 5 сямействаў (Commelinaceae, Haemodoraceae, Hanguanaceae, Philydraceae, Pontederiaceae), 68 родаў і больш за 800 відаў. Насяляюць, у асноўным, тропікі, менш відаў — ва ўмераных шыротах[1].

Расьліны ў парадку разнастайныя, звычайна дробныя або буйныя травы, звычайна карэнішчавыя. Лісьце заўсёды цэлае. Кветкі разнастайныя — яны могуць быць аднаполымі, двухполымі, актынаморфнымі (радыяльна сымэтрычныя) або зігаморфнымі (двухбакова сымэтрычныя), зь яркімі пялёсткамі і вялікай разнастайнасьцю будовы і арганізацыі пялёсткаў і чашалісьцікаў. Многія прадстаўнікі — водныя расьліны[1].

  1. ^ а б Commelinales (анг.) Angiosperm Phylogeny Website Праверана 19.09.2021 г.