Камэлінакветныя
Выгляд
| Камэлінакветныя | |
Commelina communis — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Аднадольныя (Monocots) |
| Падкляса | Камэлініды (Commelinids) |
| Атрад | Камэлінакветныя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Commelinales Mirb. ex Bercht. & J.Presl | |
Камэлінакветныя (Commelinales) — парадак кветкавых (Angiosperms) расьлінаў, які зьмяшчае 5 сямействаў (Commelinaceae, Haemodoraceae, Hanguanaceae, Philydraceae, Pontederiaceae), 68 родаў і больш за 800 відаў. Насяляюць, у асноўным, тропікі, менш відаў — ва ўмераных шыротах[1].
Расьліны ў парадку разнастайныя, звычайна дробныя або буйныя травы, звычайна карэнішчавыя. Лісьце заўсёды цэлае. Кветкі разнастайныя — яны могуць быць аднаполымі, двухполымі, актынаморфнымі (радыяльна сымэтрычныя) або зігаморфнымі (двухбакова сымэтрычныя), зь яркімі пялёсткамі і вялікай разнастайнасьцю будовы і арганізацыі пялёсткаў і чашалісьцікаў. Многія прадстаўнікі — водныя расьліны[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Commelinales (анг.) Angiosperm Phylogeny Website Праверана 19.09.2021 г.
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |