Перайсьці да зьместу

Хордавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Chordata»)
Хордавыя
Вандроўны дрозд
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
РазьдзелДвухбакова-сымэтрычныя
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
Падтыпы і клясы
Бінамінальная намэнклятура
Chordata

Хордавыя (па-лацінску: Chordata) — тып другаснаротых жывёлаў, для якіх характэрна наяўнасьць нутранага восевага шкілета ў выглядзе хорды, якая ў вышэйшых формаў замяняецца хрыбтом.

Існаваньне гэтага тыпу абгрунтаваў Аляксандар Кавалеўскі, які выявіў прынцыповае падабенства будовы ды разьвіцьця бесчарапных і абалоньнікаў з хрыбтовымі жывёламі.

Асаблівасьці будовы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для ўсіх хордавых характэрны шэраг агульных рысаў, якія адрозьніваюць іх ад іншых жывёлаў:

  • Наяўнасьць хорды, якая выконвае ролю нутранага шкілета. Хорда мае эктадэрмальнае паходжаньне і ўяўляе сабой пругкі стрыжань, аточаны абалонкай са злучальнай тканкі. У большасьці вышэйшых хордавых (хрыбтовых) яна прысутнічае толькі на пачатковых стадыях онтагенэзу, а пазьней замяняецца хрыбтом.
  • Цэнтральная нэрвовая сыстэма мае выгляд трубкі, якая разьмяшчаецца над хордай. У хрыбтовых жывёлаў яна ўтварае два аддзелы: галаўны мозг і млеч.
  • Стрававальная сыстэма разьмяшчаецца пад хордай. Яе пярэдні аддзел — глотка — пранізаны парнымі адтулінамі — жабравымі шчылінамі. У першаснаводных хордавых яны захоўваюцца на працягу ўсяго жыцьця, а у наземных — толькі на раньніх стадыях разьвіцьця.
  • Сэрца разьмяшчаецца на брушным баку цела, пад хордай і стрававальнай трубкай.
  • Аллен Р.Д. Наука о жизни: Пособие для учителей / Пер. с англ. и предисл. Е.С. Платонова. — М.: Просвещение, 1981.
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М.С. Гиляров; Редкол.: А.А. Баев, Г.Г. Винберг, Г.А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986.
  • Константинов В.М. Зоология позвоночных: учеб. для студ. высш. учеб. заведений / В.М. Константинов, С.П. Шаталова. — М.: Гуманитар. изд. центр ВЛАДОС, 2004.
  • Наумов Н.П., Карташев Н.Н. Зоология позвоночных. — Ч. 1. — Низшие хордовые, бесчелюстные, рыбы, земноводные: Учебник для биолог. спец. ун-тов. — М.: Высш. школа, 1979.