БелХард
Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Мы працуем з кліентамі з усяго сьвету |
Заснаваная | 13 студзеня 1994 (30 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Ігар Мамоненка |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, завулак Ламаносава дом 5 |
Галіна | інфармацыйныя тэхналёгіі |
Прадукцыя | праграмнае забесьпячэньне |
Лік супрацоўнікаў | 1100 (2015) |
Даччыныя кампаніі | «ЭкспэртЦэнтар», газэта «Кампутарныя весьці» |
«БелХард Груп» (анг. BelHard) — беларускае прадпрыемства распрацоўкі апраграмаваньня, заснаванае ў 1994 годзе ў Менску.
Прадукты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Аіпсін» — праграма для наркакантролю
- «КрыптаКор» (анг. CryptoCore) — праграма шыфравальнай абароны
- «Маша» — праграма кіраваньня дашкольнай установай
- «СіМона» — праграма нагляду за справаводзтвам
- «Экспэрт» — база зьвестак аб праве Беларусі
- «3D FashionDesign» (бел. 3-вымерны дызайн крою) — праграма мадэляваньня адзеньня
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У студзені 1994 г. інжынэр-дасьледнік Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту Ігар Мамоненка і Андрэй Грыгарцэвіч заснавалі прадпрыемства «БелХард» для збыту кампутараў амэрыканскай кампаніі Hewlett-Packard (Пала-Альта, акруга Санта-Клара(en), штат Каліфорнія). У лістападзе 1995 году прадпрыемства стала дыстрыб’ютарам з уласнай сеткай збыту. У 1996 годзе «БелХард» стаў прадстаўніком у Беларусі амэрыканскага вытворцы праграмаў праектаваньня(en) і абсталяваньня для лёгкай прамысловасьці «Гэрбэр Тэхналёгія»(en) (Толанд(en), шт. Канэктыкут). Пасьля пачаў прадстаўляць у краіне ізраільскага вытворцу тэлефонных станцыяў(en) «Тадыран Тэлекам»(en). Адначасна адчыняюцца майстэрня рамонту кампутараў, газэта «Кампутарныя весьці» і радыёстанцыя. Даччыны «ЭкспэртЦэнтар» пачынае падаваць паслугі доступу да лічбавай базы прававых зьвестак.
У 1998 годзе «БелХард» атрымаў першы замежны заказ на распрацоўку праграмнага забесьпячэньня. У 2002 годзе адчыніў школу праграмаваньня. У 2003 годзе пачаў падаваць паслугі вэб-дызайну. У 2005 годзе пачалася распрацоўка апраграмаваньня пад мабільныя апэрацыйныя сыстэмы. У 2006 годзе «БелХард» адчыніў часопіс «Мой Інтэрнэт». У 2007 годзе ўступіў у Беларускі парк высокіх тэхналёгіяў і асвоіў паслугі сыстэмнай інтэграцыі(en). У 2008 годзе ўпершыню распрацаваў сеціўныя банкаўскія сыстэмы з выкарыстаньнем лічбавага подпісу. У 2009 годзе «БелХард» стварыў праграму шыфраваньня і адчыніў уласную працоўню. У 2014 годзе на прадпрыемстве распрацавалі праграму для наркакантролю «Аіпсін»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аляксей Арэшка. Беларускія ІТ-спэцыялісты дапамаглі расейскім праваахоўнікам ідэнтыфікаваць сьмяротныя спайсы // БелаПАН, 22 лістапада 2014 г. Праверана 29 траўня 2015 г.