Аўра
«Аура» (па-ангельску: Aura) — беларускі гурт, які выконвае музыку ў стылі поп, поп-рок. Гэта творчы і сямейны саюз двух вядомых аўтараў і выканаў — Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка, у актыве якіх больш за 300 песень, напісаных для артыстаў Беларусі, Расеі, Малдовы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стварыць уласны праект «Аўра» Юлія Быкава і Яўген Алейнік вырашылі ў 2005 годзе. «Аўра» зьявілася на сьвет зь песьняю «Whisper of Silence», у напісаньні якой выкарысталі неіснуючую мову з элементамі ангельскай, італьянскай, латыні[1]. У 2006 годзе песьня заняла 3-е месца на фэстывалі «Eurovision Forum Contest»[2]. Праз год «Аўра» разам з амэрыканскім рэпэрам Doobie (Дубі) запісала песьню «Ноччу на Купальле». У 2009 годзе група «Аўра» была адзначана радыёпрэміяй «Золотое ухо» у намінацыі «Творчы патэнцыял»[3]. 19 сьнежня 2010 года «Аўра» перамагла ў тэлепраекце АНТ «Музыкальный суд» зь песьняй «Затрымай мяне». 15 чэрвеня 2011 года ў Палацы прафсаюзаў адбыўся сольны канцэрт гурта, на якім быў прадстаўлены першы альбом калектыва[4]. Дыск пад назвай «Aura» стаў зборкай лепшых песень, напісаных з 2005 па 2011 гады[5]. Сёньня гурт рыхтуецца да выхаду канцэртны DVD-дыск і яшчэ адзін сольны альбом.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кліпы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Free», 2009
- «Я твоя земля», 2010
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Whisper of Silence (рас.). ej.by. Архіўная копія ад 4 сакавіка 2020 г.
- ^ Белорусская группа Aura заняла 3-е место в интернет-Евровидении / Naviny.by
- ^ Петр Елфимов стал обладателем «Золотого уха» Архівавана 5 сакавіка 2021. / Tut.by
- ^ Таццяна Міхайлаўна Заміроўская (2011-06-27) Затрымай мяне! (рас.). БелГазета. Архіўная копія ад 2020-02-24 г.
- ^ а б Aura «Aura.by» (+аудио) / Experty.by
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Відэаканал Аўра на YouTube
- Группа AURA: Мы подарили песню Надежде Бабкиной(недаступная спасылка)
- Юлия Быкова: «Чтобы стать популярным, надо быть странным» Архівавана 18 сьнежня 2011.