Apidae

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пчолы
Abejorro 02.jpg
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Жывёлы
Падцарства Сапраўдныя шматвузавыя
Разьдзел Двухбакова-сымэтрычныя
Падразьдзел Першаснаротыя
Надтып Ліняльныя
Тып Суставаногія
Падтып Жаваланосныя
Надкляса Шасьціногія
Кляса Вусякі
Падкляса Крылатыя вусякі
Інфракляса Новакрылыя
Надатрад Поўнапераўтваральныя
Атрад Перапончатакрылыя
Падатрад Сьцябліністачэраўныя
Інфраатрад Джалячыя
Надсямейства Пчаліныя
Бінамінальная намэнклятура
Apidae П’ер Лятрэй

Пчолысямейства джаланосных вусякоў атраду перапончатакрылых (балонкакрылых).

Пашыраныя ва ўсім сьвеце. Налічвае каля 20 000 відаў. Кормяцца нэктарам і пылком расьлінаў. Маюць гаспадарчую значнасьць у якасьці апыляльнікаў расьлінаў. Меданосных пчолаў разводзяць для атрыманьня мёду, пчалінага воску, пропалісу, пяргі і матачнага малачка. Пчаліную атруту выкарыстоўваюць у вэтэрынарыі і мэдыцыне[1].

Выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольшая даўжыня цела 1,5 см. Цела пераважна ўкрытае густымі валаскамі. Рот мае выгляд грызуча-лізучага хабатка. Разьвітыя джала і атрутныя залозы, асабліва ў грамадзкіх пчолаў. Многія віды маюць зьбіральныя прыстасаваньні для пылку, у тым ліку: густыя валаскі на задніх нагах у кароткахобатных пчолаў, пашыраныя галёнкі і першы членік задняй лапкі ў сапраўдных пчолаў, густая шчотачка з валаскоў у на брушку ў пчолаў-лістарэзаў. Разьвітыя сьлінныя залозы і вальлё[1].

Паводзіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле спосабу жыцьця падзяляюцца на адзіночных, грамадзкіх і паразытных. Большасьць відаў адзіночныя. У пчалінай сям'і самец і самка, якая будуе гняздо і зьбірае корм для лічынак, як у чатырохпалосага галікта. У грамадзкіх пчолаў, такіх як мёданосныя, сям'я складаецца з адной або некалькіх плодных самак і самцоў, а таксама мноства бясплодных працоўных самак, якія ствараюць запасы мёду і падтрымліваюць мікраклімат для разьвіцьця расплоду. Паразытныя пчолы адкладаюць яйцы на корм, назапашанымі іншымі асобінамі для сваіх лічынак і карыстаюцца гнёздамі іншых відаў пчолаў[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі пераважна трапляюцца мёданосная пчала і чорная андрэна, а таксама такія віды, як: амягіла, даўганогі анцыд, гілеюс, залацістабрухая эўцэра, звычайная мэгашыла, калет, клізадон, пухнатаногая пчала, рафіт, рудабрухая осьмія, рудасьпінная андрэна, сфэкодэс, цёмнакрылая андрэна і чатырохпалосы галікт[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]