3%
| 3% | |
| Жанр | |
|---|---|
| Стваральнік | Пэдру Агілера |
| Сцэнарыст |
|
| Рэжысэр |
|
| У ролях |
|
| Краіна | Бразылія |
| Колькасьць сэзонаў | 4 |
| Колькасьць сэрыяў | 33 (сьпіс) |
| Мова | партугальская |
| Вытворчасьць | |
| Выканаўчыя прадусары |
|
| Вытворчасьць | Boutique Filmes |
| Месца здымак | |
| Даўжыня сэрыі | 36—74 хв. |
| Трансьляцыя | |
| Тэлеканал | Netflix |
| На экранах | 25 лістапада 2016 — 14 жніўня 2020 |
| Фармат відэа | 4К (Ultra HD) |
| Спасылкі | |
| Старонка на IMDb | |
«3%» (па-бразыльску: Três por cento, [tɾe(j)s puʁ ˈsẽ.tu]) — бразыльскі антыўтапічны трымценьнікавы інтэрнэт-сэрыял стваральніка Пэдру Агілеры. У галоўных ролях здымаліся Жуан Мігель і Б’янка Кампарату[1]. Першы партугальскамоўны арыгінальны сэрыял Netflix і другі неангельскамоўны пасьля гішпанамоўнага «Клюбу крумкачоў».
Дзеяньне сэрыялу адбываецца ў будучыні. 20-гадовыя насельнікі зьбяднелага «Матэрыку» маюць адзіную магчымасьць завяршыць «Працэс» і далучыцца да заможнай адлеглай «Прыморскай» грамады. Аднак для гэтага трэба прайсьці выпрабаваньні, якія адольваюць толькі 3% удзельнікаў[2][3].
Сэрыял складаецца з чатырох сэзонаў, паказаных у сэрвісе Netflix у 2016—2020 роках.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць]Дзеяньне тэлесэрыялу адбываецца ў будучыні, дзе сьвет падзелены на дзьве няроўныя часткі: прагрэс ды заможнасьць у «Прымор’і» і разруха ды галеча на «Матэрыку». Аднойчы кожны жыхар апошняга атрымлівае адзіны шанец трапіць у «Прымор’е», прайшоўшы выпрабаваньні. Аднак яны настолькі цяжкія, што некаторыя кандыдаты гінуць, большасьць проста выбываюць, а посьпеху дабіваюцца толькі 3% удзельнікаў[2].
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць]| Актор | Роля |
|---|---|
| Жуан Мігель | кіраўнік Працэсу Эзэкіель |
| Б’янка Кампарату | Мішэль Сантана |
| Мішэль Гомэш | Фэрнанду Карвалью |
| Рудольфу Валентэ | Рафаэль Марэйра |
| Ванэса Алівэйра | Жуана Каэлью |
| Рафаэль Лязану | Марку Альварэш |
| Вівіян Порту | Аліна |
| Самуэль дэ Асыш | Сылаш |
| Сынтыя Сэнэк | Глёрыя |
| Лайла Гарын | Марсэла Альварэш |
| Бруну Фагундэш | Андрэ Сантана |
| Таіш Лагу | Еліза |
| Аманда Магальянш | Натальля |
| Фэрнанду Рубру | Хаўер |
Вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць]«3%» — першы партугаламоўны і другі неангельскамоўны праект Netflix пасьля гішпанамоўнага сэрыялу «Клюб крумкачоў»[4].
Прэм’ера першага сэзону адбылася 25 лістапада 2016, другога — 27 красавіка 2018[5][6], трэцяга — 7 чэрвеня 2019[7][8], чацьвертага — 15 жніўня 2020.
Успрыняцьце
[рэдагаваць | рэдагаваць]Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць]На зборніку водгукаў Rotten Tomatoes першы сэзон трымае ацэнкавы рэйтынг 85% на аснове 20 водгукаў зь сярэдняй адзнакай 6,5/10. Крытыкі сышліся ў думцы: «Хоць і падобны да іншых засяроджаных на моладзі антыўтапічных трымценьнікаў, 3% вылучаецца сярод іншых тым, што факусуецца на пэрсанажах з складанымі жыцьцяпісамі і характарамі»[9].
Узнагароды і намінацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць]| Рок | Узнагарода | Катэгорыя | Намінант(ы) | Вынік | Кр. |
|---|---|---|---|---|---|
| 2017 | Fénix Awards | Тэлевізія: Найлепшы драматычны сэрыял | 3% | Намінацыя | [10] |
| 2019 | Rio2C (Rio Creative Conference) | Глябальны глядацкі прыз | 3% | Перамога | [11] |
| 2020 | ABC Cinematography Award | Тэлевізія — найлепшая кінэматаграфія | 3% | Намінацыя | [12] |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ 3% — Primeira série original brasileira da Netflix começa a ser filmada Omelete Праверана 6 верасьня 2016 г.
- ^ а б Netflix Orders Brazilian Drama Series '3%' Variety Праверана 4 студзеня 2016 г.
- ^ 3% Season 4 finale air date, cast, plot and why did they kill Fernando in 3% toplistspedia.com
- ^ Netflix's newest original series is a dystopian thriller in Brazil The Verge Праверана 25 студзеня 2016 г.
- ^ Netflix's '3%' Gets Renewed for Season 2 — See How the Cast Reacted IndieWire Праверана 7 сьнежня 2016 г.
- ^ '3%' Season 2 Teaser: We Finally Get a Look at Paradise as Netflix Reveals Premiere Date — Watch IndieWire Праверана 19 сакавіка 2018 г.
- ^ 3% renewed for season 3 at Netflix: Updated release date FanSided Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
- ^ The Third Season of "3%" Will Be Launched Globally on June 7th The Futon Critic Праверана 10 траўня 2019 г.
- ^ 3%: Season 1 (2016). Rotten Tomatoes. Праверана 28 жніўня 2018 г.
- ^ Anuncian los nominados a los premios Fénix 2017 (гішп.) La Prensa Праверана 29 красавіка 2019 г.
- ^ Audiovisual não morreu, mas respiramos por aparelhos (парт.) Meio & Mensagem Праверана 29 красавіка 2019 г.
- ^ ABC Divulga A Lista Dos Finalistas Do Prêmio ABC 2020 (парт.) abcine.org.br Праверана 18 траўня 2018 г.