2-я брыгада ЎНА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
2-я брыгада Ўкраінскае нацыянальнае арміі
2-га бригада Української дивізії УНА
Гады існаваньня 1945 год
Краіна Сьцяг Трэцяга райху Нямеччына
Падпарадкаваньне Сьцяг Украіны Украінская нацыянальная армія
Уваходзіць у 2-я дывізія ЎНА
Тып пяхота
Функцыя змаганьне з Чырвонай Арміяй
Колькасьць 3,4 тысячы
Дысьлякацыя Брандэнбург
Войны Другая сусьветная вайна
Нямецка-савецкая вайна
Удзел у Бітва за Бэрлін(en)
Вядомыя камандзіры маёр Уладзімер Пітула

2-я брыгада Ўкраінскае нацыянальнае арміі (па-ўкраінску: 2-га бригада Української дивізії УНА) — украінскае падразьдзяленьне, якое ваявала на баку нацысцкае Нямеччыны. Уваходзіла ў склад 2-й дывізіі ЎНА(uk)[1].

Шлях брыгады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брыгада была сфармаваная на пачатку 1945 року ў раёне Брандэнбургу. У ейны склад уваходзілі ўкраінцы з дапаможнае паліцыі (батальёны шуцманшафту) з дыстрыкту Галіцыі(uk), якія эвакуяваліся ў Нямеччыну. Фармаваньне таксама складалася з украінскіх казацкіх вайсковых частак палкоўнікаў Долуда і Цярэшчанка, а таксама сотніка І. Мікалаенка. Брыгада складалася зь 70 адсоткаў салдатаў з Заходняй Украіны і 30 адсоткаў зь іншых зямель.

У брыгадзе было каля 3,4 тысячы людзей, якія былі разьмеркаваныя ў тры-чатыры батальёны. Брыгаду ўзначаліў маёр Уладзімер Пітула, былы камандовец украінскае дапаможнае паліцыі ў акупаваным Львове.

Брыгада разьмяшчалася ў брандэнбурскай казарме, амаль за 50 км на захад ад Бэрліну. З-за авіяўдараў штаб-кватэра каманды знаходзілася ў мястэчку Брылё, за 5 км ад Брандэнбургу праз канал Гафэ.

Як камандовец Другой дывізіі(uk) генэрал Дзячанка(uk) вельмі клапаціўся пра Першую брыгаду, але мала цікавіўся Другой брыгадай. З пачатку лютага другая брыгада праходзіць інтэнсіўную перападрыхтоўку на палях Брандэнбурскай дывізіі. Узмоцненая прыбылымі, брыгада ўзмацнялася разам з дывізіяй. Салдаты і іх сем’і разьмяшчаліся ў мястэчках Брылёве, Радэвэгэ і Брандэнбургу.

Да прысягі ЎНА ў штабе Другое брыгады было больш украінскіх ахвіцэраў, чым нямецкіх, але ні тых, ні другіх на вучэньнях не было. Другая брыгада, як і першая, была ўзброеная лёгкай паветранай зброяй, супрацьтанкавымі ракетамі і мінамётамі. Штодзённыя баявыя і фізычныя практыкаваньні працягваліся ад 8 да 10 гадзінаў. Салдатаў, якія праходзілі такія вучэньні, крытыкавалі за тое, што яны губляюць час.

У пачатку красавіка падразьдзяленьне было пераўтворанае ў 2-ю брыгаду 2-й дывізіі новастворанай Украінскай нацыянальнай арміі. 2 красавіка 1945 году брыгада прыняла прысягу на вернасьць украінскаму народу й дзяржаве. З 23 красавіка па 8 траўня яна ўдзельнічала ў абароне Брандэнбургу, пасьля чаго рэшткі брыгады здаліся сілам саюзьнікаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ УНА(недаступная спасылка) Чорношличник

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя 2-й брыгады 2-й дывізіі ЎНА (па-ўкраінску)(недаступная спасылка)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]