Украінская нацыянальная армія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гісторыя ўкраінскага войска

Кіеўская Русь
Дружына
Галіцка-Валынскае княства
Войска Галіцка-Валынскага княства
Ратнік
Запароская Сеч
Войска Запоскае
Рэестравыя казакі
Расейская імпэрыя
Чарнаморскае казацкае войска
Азоўскае казацкае войска
Бускае казацкае войска
Дунайскае казацкае войска
Асманская імпэрыя
Задунайськае казацкае войска · Славянскі легіён
Аўстра-Вугоршчына
Аўстра-Вугорская імпэратарская армія
Банацкая Сеч
Рускі батальён горных стральцоў
Украінскія сечавыя стральцы
УНР
Армія УНР
Палеская сеч
Украінская Дзяржава
Армія Ўкраінскай Дзяржавы
Зялёны Клін
Украінскае далёкаўсходняе незалежнае войска
ЗУНР
Украінская галіцкая армія
Паўстанцы Зялёныя паўстанцы
Паўстанцкая армія Ўкраіны
Карпацкая Ўкраіна
Карпацкая Сеч
Украінская калёнія Харбін
Батальён «Далёкаўсходняя сеч»
Украінскае дзяржаўнае кіраваньне
Украінская паўстанчая армія
Трэці Райх
Вайсковыя аддзелы нацыяналістаў
Дружыны ўкраінскіх нацыяналістаў
Украінскае вызвольнае войска
Дывізія «Галічына»
Украінская нацыянальная армія
УССР
Чырвонае казацтва
Украіна
Узброеныя сілы Ўкраіны

Украі́нская нацыяна́льная а́рмія (УНА) — узброеныя сілы Ўкраінскае дзяржавы (УССД), сфармаваныя напрыканцы Другой сусьветнай вайны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды 1-е Ўкраінскае дывізіі Ўкраінскае нацыянальнае арміі, экспанаты музэю гісторыі Трускаўца

Напрыканцы вайны Трэцяга Райху супраць СССР некаторыя нямецкія ўрадавыя колы спрабавалі ўключыць у гэтую барацьбу на сваім баку народы ўсходняе Эўропы. З гэтаю мэтаю быў створаны расейскі Камітэт вызваленьня народаў Расеі ды Расейская вызвольная армія на чале з ґенэралам А. Уласавым. Калі спробы падпарадкаваць яму іншыя нацыянальныя арґанізацыі не ўдаліся, быў створаны Украінскі нацыянальны камітэт (УНК) і абвешчаная арґанізацыя УНА.

Нашыўка УНА (1945 рок)

12 сакавіка 1945 року райхсміністар усходных акупаваных земляў А. Розэнбэрґ пацьвердзіў рашэньне нямецкага ўраду аб стварэньні УНК, «як адзінага прадстаўніка ўкраінскага народу» ды намер сабраць усіх украінцаў, што змагаліся ў складзе нямецкіх узброеных сілаў, ва Ўкраінскую вызвольную армію. 17 сакавіка 1945 року Прэзыдыюм УНК (у згодзе з прэзыдэнтам Андрэям Лівіцкім) прызначыла камандуючым УНА ґенэрала Паўла Шандрука, былога старшыну Арміі УНР (ён быў адначасова і старшынёю УНК), а кіраўніком штабу УНА ґенэрала Аркадзя Валійскага.

28 сакавіка 1945 року ґенэрал Шандрук склаў прысягу ваяроў супрацьтанкавай брыґады «Вольная Ўкраіна» пад кіраўніцтвам палкоўніка Пятра Дзячэнка (1 900 ваяроў) на вернасьць ўкраінскаму народу. Гэтая брыґада павінна стаць зародкам 2-е ўкраінскае дывізіі.

Да дывізіі «Галічына» ґенэрал Шандрук прыбыў на фронт у Аўстрыю і склаў 25 красавіка 1945 року прысягу воінаў дывізіі, фармальна ўключыў яе ў склад УНА як 1-ю ўкраінскую дывізію (каля 16 000 ваяроў). Да УНА далучыліся яшчэ:

  • Вольнае казацтва пад кіраўніцтвам палкоўніка П. Тэрэшчанка (700 ваяроў);
  • 281-я запасная брыґада (5 000), разьмешчаная ў Даніі;
  • брыґада асаблівага прызначэньня атамана Т. Бульбы-Бараўца (400 ваяроў);
  • два пяхотных палка ахоўнай службы (2 000 ваяроў), якія служылі ў Бэльґіі ды Галядныі;
  • тры курэні палявое жандармэрыі;
  • аддзел зэнітнае артылерыі (юнакоў).

Ужо не было часу ахапіць у УНА ваяроў украінскага вызвольнага войска, у якім было каля 75 000 украінцаў. Ва ўсіх частках, падпарадкаваных Oberkommando des Heeres, было 220 000 украінцаў.

Стварэньне УНА было праяваю жаданьня ўкраінскага народу мець свае ўласныя ўзброеныя сілы з улікам магчымасьці сканчэньня другое сусьветнае вайны. УНА ўвайшла ў стадыю пачатковай арґанізацыі ўзброеных сілаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Украінская нацыянальная арміясховішча мультымэдыйных матэрыялаў