Перайсьці да зьместу

12-я армія (Нямецкая імпэрыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
12 Армія
12. Armee

Сьцяг штабу арміі (1871—1919)
Гады існаваньня 7 жніўня 1915 — 9 кастрычніка 1916
Краіна Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Падпарадкаваньне Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі
Уваходзіць у Райхсгэер
Тып Пяхота
Функцыі Палявая армія
Удзел у

Першая сусьветная вайна
Усходні фронт

Вядомыя камандзіры генэрал ад артылерыі Макс фон Гальвіц,
генэрал ад інфантэрыі Макс фон Фабэк

12-я а́рмія (па-нямецку: 12. Armee / Armeeoberkommando 12 / A.O.K. 12) — вайсковае аб’яднаньне армейскага узроўню Імпэрскай Нямецкай Арміі падчас Першай сусьветнай вайны.

Была сфармавана ў жніўні 1915 году шляхам пераназваньня Групы армій Гальвіца. За час  свайго існаваньня ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармаваная 9 кастрычніка 1916 году, калі яе камандуючы генэрал ад інфантэрыі Макс фон Фабэк быў пераведзены ў 8-ю армію.

Гісторыя баявых дзеяньняў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Расійскае адступленьне ў 1915 годзе.

9 лютага 1915 году Рэзэрвовы Гвардзейскі корпус быў пераназваны ў Групу армій Гальвіца. 18 сакавіка яе камандуючы быў падвышаны да армейскага ўзроўню і 7 жніўня яго Група армій атрымала назву — 12-я армія.

Германская кавалерыя ўваходзіць у Варшаву. 5 жніўня 1915 году.

22 ліпеня арміі Цэнтральных дзяржаў перашлі Віслу. У жніўні 4-я расійская армія сышла з  Івангарадзкай крэпасьці. Падчас расейскага адыходу, Варшава апынулася ў акружэньні і была ўзятая 12-й арміяй 4 — 5 жніўня.

На пачатку верасьня 1915 году штаб арміі знаходзіўся ў Гародні, з 29 верасьня — у Лідзе.

Баявы склад па стану на жнівень 1915 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Hermann Cron Imperial German Army 1914-1918: Organisation, Structure, Orders of Battle. — Helion & Company ltd, 2002. — P. 81. — ISBN 1-874622-70-1