12-я армія (Нямецкая імпэрыя)
12 Армія | |
12. Armee | |
Сьцяг штабу арміі (1871—1919) | |
Гады існаваньня | 7 жніўня 1915 — 9 кастрычніка 1916 |
---|---|
Краіна | Нямецкая імпэрыя |
Падпарадкаваньне | Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі |
Уваходзіць у | Райхсгэер |
Тып | Пяхота |
Функцыі | Палявая армія |
Удзел у | |
Вядомыя камандзіры |
генэрал ад артылерыі Макс фон Гальвіц, генэрал ад інфантэрыі Макс фон Фабэк |
12-я а́рмія (па-нямецку: 12. Armee / Armeeoberkommando 12 / A.O.K. 12) — вайсковае аб’яднаньне армейскага узроўню Імпэрскай Нямецкай Арміі падчас Першай сусьветнай вайны.
Была сфармавана ў жніўні 1915 году шляхам пераназваньня Групы армій Гальвіца. За час свайго існаваньня ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармаваная 9 кастрычніка 1916 году, калі яе камандуючы генэрал ад інфантэрыі Макс фон Фабэк быў пераведзены ў 8-ю армію.
Гісторыя баявых дзеяньняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 лютага 1915 году Рэзэрвовы Гвардзейскі корпус быў пераназваны ў Групу армій Гальвіца. 18 сакавіка яе камандуючы быў падвышаны да армейскага ўзроўню і 7 жніўня яго Група армій атрымала назву — 12-я армія.
22 ліпеня арміі Цэнтральных дзяржаў перашлі Віслу. У жніўні 4-я расійская армія сышла з Івангарадзкай крэпасьці. Падчас расейскага адыходу, Варшава апынулася ў акружэньні і была ўзятая 12-й арміяй 4 — 5 жніўня.
На пачатку верасьня 1915 году штаб арміі знаходзіўся ў Гародні, з 29 верасьня — у Лідзе.
Баявы склад па стану на жнівень 1915 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камандуючыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- генэрал ад артылерыі Макс фон Гальвіц (7.08.1915 — 22.09.1915)
- генэрал ад інфантэрыі Макс фон Фабэк (22.09.1915 — 9.10.1916)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Hermann Cron Imperial German Army 1914-1918: Organisation, Structure, Orders of Battle. — Helion & Company ltd, 2002. — P. 81. — ISBN 1-874622-70-1