(15760) 1992 QB1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
(15760) 1992 QB
AnimatedOrbitOf157601992QB1.gif
Арбіта (15760) 1992 QB, плянэты (чырвоным) ды Сонца (чорным). Самая далёкая бачная плянэта — Нэптун.
Адкрыцьцё
Адкрывальнік Дэвід Джуіт,
Джэйн Лу
Дата 30 жніўня 1992
Абазначэньні
Абазначэньне ЦМП транснэптунавы аб’ект
Катэгорыя малой плянэты к’юбівана (пояс Койпэра)
Парамэтры арбіты
Эпоха 18 жніўня 2005 (JD 2453600.5)
Апацэнтар 46.5925 а.а.
Пэрыцэнтар 40.8754 а.а.
Вялікая паўвось 43.7339 а.а.
Эксцэнтрысытэт 0.0654
Сыдэрычны пэрыяд 289.225 гадоў
Сяр. арбітальная хуткасьць 4.4990 км/с
Сярэдняя анамалія 14.5829°
Нахіленьне 2.1927°
Даўгата ўсходзячага вузла 359.4575°
Аргумэнт пэрыцэнтра 2.1541°
Фізычныя характарыстыкі
Сярэдні радыюс 160 км[1]
Альбэда ~0.09
Бачная зорная велічыня ~23.4[2]
Абсалютная зорная велічыня (H) 7.2

(15760) 1992 QB1 (таксама можа пазначацца (15760) 1992 QB1) — першы выяўлены пасьля адкрыцьця Плютону й Харону аб’ект поясу Койпэра. Ён быў адкрыты ў 1992 годзе. На дадзены момант яго адносяць да к’юбіванаў — аб’ектаў Галоўнага поясу Койпэра. Тэрмін к’юбівана паходзіць ад ангельскага пазначэньня «Q B one oh» (/kjuːbiːwənoʊ/ — «к’ю-бі-ўан-а»).

(15760) 1992 QB1 быў выяўлены Дэвідам Джуітам і Джэйн Лу ў абсэрваторыі на гары Маўна-Кэа на Гаваях. Адкрывальнікамі аб’ект быў названы «Смайлі», але, так як астэроід з такой назвай ужо існуе (астэроід 1613 Смайлі), то гэтае імя ня прыжылося. Пасьля аб’екту быў прысвоены нумар 15760.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ William Robert Johnston (4 красавіка 2014) List of Known Trans-Neptunian Objects. Johnston's Archive. Праверана 2014-05-19 г. Архіўная копія ад 29 красавіка 2014 г.
  2. ^ AstDys (15760) 1992QB1 Ephemerides. Department of Mathematics, University of Pisa, Italy. Праверана 2014-05-19 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]