Яўген Еўтушэнка
Яўген Еўтушэнка | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 ліпеня 1932[1] |
Памёр | 1 красавіка 2017[2][1] (84 гады) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Bella Akhmadulina[d] |
Дзеці | Аляксандар Еўтушэнка[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, навэліст, сцэнарыст, рэжысэр, актор, настаўнік, кінарэжысэр, пісьменьнік, празаік, публіцыст, фатограф |
Гады творчасьці | 1949 — 2017 |
Жанр | паэзія і проза |
Мова | расейская мова[3] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Яўге́н Алякса́ндравіч Еўтушэ́нка (па-расейску: Евге́ний Алекса́ндрович Евтуше́нко; 18 ліпеня 1933, Зіма, Іркуцкая вобласьць — 1 красавіка 2017, Талса, Аклагома, ЗША) — савецкі й расейскі паэт.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Навучаўся ў Літаратурным інстытуце імя М.Горкага (1951-54). Друкаваўся з 1949 году. Паэзія вызначаецца незалежнасьцю пазыцыі, вострай пастаноўкай складаных маральных і сацыяльных пытаньняў, праблем грамадзянскасьці, міжнароднай палітыкі, гуманістычным і антываенным патасам (зборнікі «Разведчыкі будучыні», 1952, «Шаша энтузіястаў», 1956, «Яблык», 1960, «Інтымная лірыка», 1973, «Зварка выбухам», 1980, «Грамадзяне, паслухайце мяне…», 1989, і іншыя паэмы «Брацкая ГЭС», 1965, «Мама і нэўтронная бомба», 1982, за апошнюю Дзяржаўная прэмія СССР 1984). Выступаў як празаік, публіцыст і крытык (зборнікі артыкулаў «Талент ёсьць цуд невыпадковы», 1980, «Пункт апоры», 1981, раманы «Ягадныя мясьціны», 1982, «Не памірай пасля сьмерці», 1993). Паставіў фільмы «Дзіцячы сад» (1984), «Пахаваньне Сталіна» (1991), здымаўся ў іх.
На беларускую мову творы Еўтушэнкі пераклалі Рыгор Барадулін, Артур Вольскі, Анатоль Вярцінскі, Васіль Макарэвіч, Уладзіслаў Нядзьведзкі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б Legendary Russian poet Yevtushenko dies in US (рас.) — 1904.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Нарадзіліся 18 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Іркуцкай вобласьці
- Памерлі 1 красавіка
- Памерлі ў 2017 годзе
- Пахаваныя ў Маскве
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Вікіпэдыя:Бібліяінфармацыя з 27 элемэнтамі
- Савецкія паэты
- Народныя дэпутаты СССР
- Ганаровыя грамадзяне Петразаводска
- Расейскамоўныя паэты