Яэль Сыркес
Яэль бэн Самуэль Сыркіс | |
Род дзейнасьці | рабін |
---|---|
Дата нараджэньня | 1561 |
Месца нараджэньня | Люблін |
Дата сьмерці | 1640 |
Месца сьмерці | Кракаў |
Месца пахаваньня | |
Занятак | рабін |
Яэль бэн Самуэль Сэгаль Яфэ Сыркес (па-габрэйску: יואל סירקיש), таксама вядомы як Бах (іўр. ב"ח паводле абрэвіятуры ягонае magnum opus «Баіт Хадаш»; 1561, Люблін — 1640, Кракаў) — выбітны жыдоўскі талмудыст і галахіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яэль Сыркес нарадзіўся ў Любліне ў заможнай сям’і выхадцаў з Прагі. З чатырнаццацігадовага ўзросту навучаўся ў люблінскай яшыве, а з 1591 року — у галоўнага берасьцейскага рабіна Цьві-Гірша Шора. У маладым узросьце стаў рабінам Пружаны, пазьней быў рабінам у Лукаве, Меджыбожы, Белзе (1612), Шыдлоўцы, Берасьці (1614—18)[1] і Кракаве.
У Меджыбожы заснаваў вялікую яшыву. У Кракаве быў прызначаны кіраўніком бэт-дыну і яшывы.
Памёр у Кракаве, пахаваны на могілках Рэмух на вуліцы Шырокай.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сваю першую кнігу — камэнтар на «Скрутак Рут» — выдаў падчас знаходжаньня рабінам у Берасьці.
Галоўная праца Яэля Сыркеса — «Баіт Хадаш» (1631—1639; іўр. «новы дом»), якая сталася ўсебаковым і грунтоўным камэнтарам да кодэксу талмудычнага права «Арбаа Турым» Яакава бэн Ашэра(he). Наступныя пакаленьні надалі Сыркесу мянушку Бах паводле абрэвіятуры ягонага фундамэнтальнага твору, які шырока вывучаецца да цяперашняга часу.
Зборнікі рэспонсаў Сыркеса пад назовамі «Scheelot u-Teschubot Bajit Chadasch», па-габрэйску: שאלות ותשונות נית חדש (Франкфурт, 1697) і «Scheelot u-Teschubot Bet Chadasch ha-Chadaschot» (Корац, 1785) зьмяшчаюць каштоўныя матэрыялы па гісторыі жыдоў у Польшчы, Літве і Расеі.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ List of Rabbis of Brisk D'Lita (анг.) Yizkor Book Project Manager. JewishGen, Inc.. Праверана 6 траўня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — Санкт-Петербург: 1906—1913.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- А. Кац. Раби Йоэль Сиркис (рас.) // Биографии раввинов
- JewishEncyclopedia (анг.)
- Yivo Encyclopedia (анг.)
- Ежевика (рас.)