Яраполк Юр’евіч
Выгляд
| Яраполк Юр’евіч Яраполк | |
| Князь пінскі | |
|---|---|
|
1190 — 1204 | |
| Папярэднік | Яраслаў Юр’евіч |
| Наступнік | Уладзімер Сьвятаполкавіч |
| Князь гарадзецкі | |
|
1167 — 1190 | |
| Папярэднік | Юры І Яраславіч |
| Наступнік | Юры Яраполкавіч |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | невядома |
| Памёр | каля 1204 |
| Нашчадкі | |
| Дынастыя | Ізяславічы |
| Бацька | Юры І Яраславіч |
| Маці | Ганна, дачка гарадзенскага князя Усеваладка |
Яраполк Ю́р’евіч (?—каля 1204) — Князь гарадзецкі (1167—1190) й пінскі (1190—1204). Малодшы сын Юрыя Яраславіча, праўнук Сьвятаполка Ізяславіча.
Юнацтва й княжаньне ў Пінску
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Як малодшы сын Юрыя Яраславіча, пасьля яго сьмерці атрымаў ва ўдзел Гарадзецкае княства, у гэты ўдзел магчыма ўваходзілі і нясьвіскія землі, бо яго сын успадкоўваў менавіта Нясьвіскае княства
У 1190 годзе згадваецца аб шлюбе Яраполка зь невядомай, прычым узгадваецца як пінскі князь. Хутчэй за ўсё Яраслаў Юр’евіч ужо памёр і Яраполк, як самы малодшы, пасьля тураўскага князя Глеба Юр’евіча атрымаў Пінскае княства. Каля 1204 году памёр, бо ў летапісах пінскім князем узгадваецца ўжо Ўладзімер Сьвятаполкавіч.
Нашчадкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Юры — нясьвіскі князь.
| Папярэднік Юры І Яраславіч |
Князь гарадзецкі 1167—1190 |
Наступнік Юры Яраполчыч |
| Папярэднік Яраслаў Юр’евіч |
Князь пінскі 1190—1204 |
Наступнік Уладзімер Сьвятаполкавіч |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Леонтій ВОЙТОВИЧ КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ СХІДНОЇ ЄВРОПИ. (укр.)