Ян Франкевіч
Выгляд
Ян Франкевіч | |
| Род дзейнасьці | архітэктар раньняга барока ў ВКЛ |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 1559 |
| Месца нараджэньня | Менск, ВКЛ |
| Дата сьмерці | 1627 |
| Занятак | архітэктар |
Ян Франкевіч (1559—1627) — архітэктар раньняга барока ў ВКЛ зь Менску. Вучань і наступнік Бэрнардоні.
Ураджэнец Менску гарбар па прафэсіі Франкевіч у 1592 годзе ўступіў у ордэн езуітаў. Некаторы час жыў у кляштары ў Рызе. З 1594 году працаваў у Нясьвіжы спачатку кухарам, а пасьля памочнікам славутага італьянскага дойліда Яна Бэрнардоні. У далейшым працаваў як самастойны архітэктар, у тым ліку ўзьвёў на Ратушным пляцы ў Вільні касьцёл Сьв. Казіміра.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Фарны касьцёл у Нясьвіжы (завяршальныя працы пасьля 1599)
- Калегіюм езуітаў у Нясьвіжы
- Касьцёл Сьвятога Казіміра ў Вільні (1604—1616)
- Касьцёл Сьвятога Яна ў Вільні (аднаўленчыя працы)
- Царква Сьвятога Духа ў Вільні
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ян Франкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў