Ян Лейдэнскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ян Лейдэнскі
Jan van Leiden
VanLeiden, Jan.jpg
Імя пры нараджэньні Ян Бойкелсзан
Дата нараджэньня каля 1509
Месца нараджэньня Лейдэн
Дата сьмерці 22 студзеня 1536
Месца сьмерці Мюнстэр (Вэстфалія), Нямеччына[1]
Маці Аліт Бокель

Ян Ле́йдэнскі (па-нідэрляндзку: Jan van Leiden, Johann von Leiden), сапраўднае імя Ян Бойкелсзан (нід. Beukelszoon) або Бокельсан (нід. Bockelson, па-нямецку: Buckholdt — Букгальт; каля 1509, каля Лейдэну — 22 студзеня 1536, Мюнстэр) — кіраўнік мюнстэрскай камуны анабаптыстаў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па прафэсіі кравец. У 1533 годзе далучыўся да старшыні нідэрляндзкіх анабаптыстаў Яна Матыса, хрысьціўся ў яго і стаў адным зь ягоных апосталаў. Калі Матыс у 1534 року быў забіты, Ян сьцьвярджаў, што паводле адкрыцьця звыш ён прызначаны пераемнікам. Прызнаны ў гэтым сане бурмістрам Бэрндам Кніпэрдолінгам, пачаў арганізоўваць у Мюнстэры тэакратычнае кіраваньне на падставе ўласных адкрыцьцяў і знойдзеных у Старым Запавеце тлумачэньняў. Назваўшы сябе «Ян Божай ласкаю цар Новага Ізраілю», увёў шматжонства, жыў у раскошы і зрабіў места арэнай незьлічоных рэлігійна-фанатычных выхадак.

Нягледзячы на адчайную абарону, у чэрвені 1535 горад быў захоплены войскамі мюнстэрскага арцыбіскупа. Паплечнікі Яна былі пакараныя сьмерцю, усе 18 жонак павешаныя, а сам Ян трапіў пад страшныя катаваньні, якія стрымаў надзіва ўпарта. Пасьля абезгалоўленьня ягонае цела разам зь целамі ягоных найбліжэйшых памагатых былі выстаўленыя ў жалезных кратах на вежы царквы сьв. Лямбэрта.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ян Лейдэнскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118512234 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.